Астэроід праляціць 12 кастрычніка за 44 тыс. км ад Зямлі, паведамляе Еўрапейскае касмічнае агенцтва (ЕКА).

Паводле ЕКА, памер астэроіда складае 15-30 метраў у дыяметры. ЕКА паведамляе, што эфект ад уваходу астэроіда такога памеру ў атмасферу Зямлі можа быць супастаўны з тым, які зрабіў Чэлябінскі метэарыт у 2013 годзе.

Пакуль астэроід будзе бачны, астраномы збіраюцца «вывучыць яго настолькі дэталёва, наколькі магчыма, напрыклад, атрымаць інфармацыю пра яго склад», адзначае ЕКА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0