Грамадства1818

Партыя БНФ зьніме сваіх кандыдатаў з выбараў

Зьняцьцё адбудзецца 23 верасьня, за 5 дзён да выбараў. Такое рашэньне было прынята на пасяджэньні сойму Партыі БНФ, якое прайшло 30 жніўня. Гэта павялічыць колькасьць безальтэрнатыўных акругаў да 20-25-ці.

Партыя БНФ прыняла рашэнне аб зняцці сваіх кандыдатаў у дэпутаты з выбараў у палату прадстаўнікоў. Гэта адбудзецца 23 верасня, за пяць дзён да выбараў. Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні сойма Партыі БНФ, якое прайшло 30 жніўня.

Як паведаміў БелаПАН адзін з удзельнікаў пасяджэння Франак Вячорка, сойм прыняў заяву аб тым, што выбары ў Палату прадстаўнікоў, прызначаныя на 28 верасня, ужо цяпер не могуць з'яўляцца свабоднымі і справядлівымі.

"З 320 кандыдатаў, вылучаных ад Партыі БНФ у акруговыя выбарчыя камісіі, было абрана толькі сем чалавек. У гэтых умовах Партыя БНФ прыняла рашэнне аб тым, што ўсе кандыдаты ў дэпутаты поўнасцю выкарыстаюць свае магчымасці для камунікацыі з выбаршчыкамі. Аднак яны не будуць выкарыстоўваць сродкі Цэнтрвыбаркама на выраб друкаванай прадукцыі і за пяць дзён да выбараў здымуцца з перадвыбарнай кампаніі", — паведаміў Ф. Вячорка.

Ад Партыі БНФ для ўдзелу ў выбарах зарэгістраваны 20 кандыдатаў у дэпутаты з 25 вылучаных партыяй. У ліку тых, хто не прайшоў рэгістрацыю, такія вядомыя палітыкі, як Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч.

Нагадаем,

31 жніўня ў Мінску пройдзе пасяджэнне прэзідыума палітсавета Аб'яднаных дэмакратычных сіл, на якім АДС павінны выпрацаваць адзіную пазіцыю адносна ўдзелу або няўдзелу ў парламенцкіх выбарах.

Няўдзел кандыдатаў ад Партыі БНФ павялічыць колькасць безальтэрнатыўных акругаў да 20-25-ці. Пасля рэгістрацыі кандыдатаў лічба такіх акругаў ужо склала 12 з 110-ці.

Да зняцця кандыдатаў заклікалі таксама Малады Фронт, Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя БНФ і ініцыятыва "Хартыя-97". Аналагічнае рашэнне прыняла гомельская абласная кааліцыя дэмакратычных сілаў. Улады зусім не ўключылі незалежных прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, вялікую частку кандыдатаў не зарэгістравалі. А галоўнае -

выбары адбываюцца ў атмасферы тэрору і запалохвання. Усіх кандыдатаў і назіральнікаў цягаюць КДБ і падатковыя інспекцыі, дзяржаўныя СМІ і ідэолагі працягваюць кампаніі шальмавання.
У такіх умовах, на думку гамельчукоў, прысутнасць апазіцыйных кандыдатаў у бюлетэнях патрэбная толькі ўладам для стварэння бачнасці дэмакратыі.

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі6

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Случак збіў Алеся Пілецкага. Справай займаецца паліцыя78

У Екацярынбургу доктарка з 26-гадовым стажам забіла сваіх дзяцей і скончыла жыццё самагубствам

Жыхары Варшавы абураныя паводзінамі фанатаў Макса Каржа напярэдадні канцэрта39

«Я за тое, каб мы яшчэ паспрабавалі. Я, прынамсі, яшчэ не спрабаваў…» Ціханоўскі паставіў сабе дэдлайн для вынікаў у барацьбе з рэжымам25

Максім Мірны стаў кансультантам у трэнерскім штабе Арыны Сабаленкі1

У Мінску хлопчык выпаў з акна пятага паверха. Дзіця загінула

Як пасля 2020 года склаўся лёс маладой пракуроркі Валерыі Таратынка?9

«Ужо тры гады я не размаўляю з мамай па ейнай ініцыятыве». Яна Латушка — пра палітыку, сям’ю і будучыню Беларусі17

Лідары Еўропы: Украіне патрэбныя надзейныя гарантыі бяспекі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі6

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць