11.08.2017 / 08:56

Чатыры гады зняволення пагражае веласіпедысту з Ліды, які прывёз на запраўку мёртвага барсука 23

Чатыры гады пагражае веласіпедысту за мёртвага пасажыра. Дзеянні мужчыны, які перавозіў на ровары мёртвага барсука, неўзабаве будзе разбіраць суд. Цяпер справай займаюцца следчыя, бо за перавозку дзікай жывёліны ўжываецца крымінальная адказнасць, паведамляе «Ліда ТВ».

Аднак у поле зроку праваахоўнікаў у гэты дзень мужчына патрапіў не за гэта. За некалькі гадзін да гэтага, кіруючы легкавым аўтамабілем, на заправачнай станцыі ў Кенцях ён сутыкнуўся з іншым легкавіком.

— Пасля здзяйснення дарожна-транспартнага здарэння грамадзянін быў дастаўлены на медыцынскі агляд, дзе было зафіксавана 0,33 праміле. На падставе чаго доктар вынес заключэнне — стан алкагольнага ап'янення, — кажа старшы інспектар ДПС Павел Кірыльчук. — Таксама высветлілася, што мужчына не меў пасведчання кіроўцы, бо тэрмін дзеяння яго быў скончаны ў 2016 годзе. Пазней, пры разборы, было высветлена, што пры пад'ездзе на запраўку ён заснуў за рулём, у выніку чаго і дапусціў сутыкненне з аўтамабілем «Сузукі».

Пазней, калі ўсе адміністрацыйныя працэдуры былі скончаныя, мужчына зноў апынуўся на гэтай запраўцы, на гэты раз на ровары. Работнік АЗС заўважыў, што на багажніку вісеў мёртвы барсук.

Дадзеным інцыдэнтам неўзабаве зацікавілася ахова жывёльнага і расліннага свету. Па папярэдніх дадзеных стала вядома, што мужчына вёз яго з раёна аграгарадка Ёдкі. Па гэтым факце праводзіцца расследаванне.

— Сумесна з супрацоўнікамі ДАІ быў усталяваны факт незаконнай транспарціроўкі тушы дзікай жывёлы — барсука, які занесены ў Чырвоную кнігу. У дачыненні да грамадзяніна распачата крымінальная справа. Пры наездзе на дзікую жывёлу або выяўленні ўжо збітай жывёліны ні ў якім разе не перамяшчайце яго, а паведаміце ў найбліжэйшы РАУС, — распавёў Віталь Максімчык, начальнік Лідскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

За транспарціроўку жывёлы падазраванаму пагражае пазбаўленне волі да чатырох гадоў.

1
Цынік / Адказаць
11.08.2017 / 09:10
Хаацічаскі ідыёт...
1
Генэрал Голад / Адказаць
11.08.2017 / 09:10
Спадарства, вазіце на ровары  толькі жывых барсукоў! 
4
sniper / Адказаць
11.08.2017 / 09:43
читаешь новости из Беларуси...и тихо офигеваешь)))
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру