Два браты, якія прыехалі да бабулі ў вёску Камсамольск, атрымалі сур'ёзныя апёкі. Паводле інфармацыі відавочцаў, у хляве загарэўся порах.

Здарэнне адбылося ўвечары 10 жніўня. Два браты 15 і 7 гадоў гулялі ў двары. У нейкі момант хлопчыкі зайшлі ў хлеў. Што яны там рабілі — пакуль невядома.

На дадзены момант дзеці з апёкамі 1-3 ступені 40% і 20% цела знаходзяцца ў бальніцы.

Вядома, што хлопчыкі прыехалі да бабулі з Рэчыцы. Сям'я, у якой яны выхоўваюцца, добрая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0