Нагадаем, на днях хакеры (хутчэй за ўсё з Расіі) узламалі інстаграм Камароўкі і пачалі патрабаваць 15 тысяч расійскіх рублёў за яго аднаўленне. Аднак даваць грошы ўзломшчыкам ніхто не збіраўся. Ткачук звярнуўся ў міліцыю, а пра крадзеж інстаграма напісалі дзясяткі як беларускіх, так і рускіх СМІ.

Хакер, вярнуўшы сёння інстаграм, на пытанне, што падштурхнула яго на такі жэст, аджартаваўся: «Цуды здараюцца». Іван Ткачук кажа, што «цуду» дапамагла адбыцца грамадзянская салідарнасць:

«Пра злачынства напісалі столькі людзей, так шмат гучала словаў падтрымкі і прапаноў дапамогі… Мы вярнулі наш інстаграм беларускай грамадой, талакой. Гэта даказвае, што наш народ можа аб'ядноўвацца ў імя добрых спраў. У мяне нават камяк у горле стаіць ад наплыву эмоцый, я ўдзячны ўсім, хто нас падтрымліваў», — падзяліўся з «НН» сваімі пачуццямі Іван.

Пакуль інстаграм Камароўкі не працаваў, ад яго адпісаліся каля 1,5 тысячы чалавек. Стваральнікі не адчайваюцца: гэта справа нажыўная. Галоўнае, што кантэнт не згублены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?