Трэці год запар нацыянальны бровар «Аліварыя» і хакейны клуб «Дынама Мінск» радуюць сваіх прыхільнікаў сумесным праектам. Іх намаганнямі на свет з’яўляецца гатунак «Аліварыя Дзясятка» — гэта лёгкі, піткі, лагер, ідэальны для прагляду спартыўных спаборніцтваў.

Сёлета піўную лінейку да хакейнага сезона вырашылі запусціць адмысловым шляхам. Для гэтага былі абраныя трое самых адданых фанатаў сталічнага клуба, якія ў сацыяльных сетках змаглі найбольш арыгінальна прызнацца ў любові да «Дынама», выкарыстоўваючы адны толькі эмодзі.

Хакеісты мінскага «Дынама» «зараджаюць» піва на сезон.

Хакеісты мінскага «Дынама» «зараджаюць» піва на сезон.

Імі сталі два хлопцы — Юрый Цiшкевiч і Дзяніс Бажаткiн, а таксама дзяўчына — Ала Жук. Так, на матчы хакейнага «Дынама» ходзяць і заўзеюць за клуб не толькі мужчыны. Найперш абраныя шчасліўчыкі прыехалі на «Мінск-Арэну» — самую наведвальную пляцоўку ва ўсёй КХЛ, — каб там «зарадзіць» новы гатунак.

Кожны з іх трымаў у руцэ келіх з адным з кампанентаў будучага піва: вадой, соладам і хмелем. Хакеісты мінскага клуба, якія праходзілі міма, стараліся дакрануцца сваімі пальчаткамі да інгрыдыентаў, каб піва атрымалася «з любоўю».

Хмель, солад, вада — галоўныя піўныя кампаненты.

Хмель, солад, вада — галоўныя піўныя кампаненты.

Якім павінна быць ідэальнае піва, спыталіся ў хлопцаў? «Халодным і пасля перамогі», — здаецца, ідэальны адказ спрадукаваў Юрый. Хакеем ён захапляецца ўжо больш за дзясятак гадоў. Цяпер стараецца не прапускаць ніводнага матча.

Нават са сваёй будучай жонкай пазнаёміўся на арэне. За адзін клуб заўзелі ці за розныя? «Не дай бог, каб за розныя», — смяецца хлопец. У пары не так даўно нарадзіўся сын. Цяпер Юрый ставіць сабе за мэту самому навучыцца катацца на каньках, узяць у рукі клюшку, каб даваць сыну станоўчы прыклад.

Дзяніс кажа, што любімыя ягоныя моманты ў матчах, калі на апошніх хвілінах каманда вырывае перамогу ці пераводзіць матч у овертайм. Тады эмоцыі зашкальваюць і піва ў такія часы вельмі пасуе.

На заводзе «Аліварыя» фанатаў сустрэла галоўны півавар Наталля Арлова. «Ну як, зарадзілі піва?» «Так, толькі станоўчымі эмоцыямі», — адказалі ёй. Далей Наталля павяла ўсіх па завадской тэрыторыі. Вытворчасць дагэтуль знаходзiцца ў будынку канца ХІХ стагоддзя,i выпуск пiва тут нiколi не спыняўся. Адзін з чанаў на варцы усталёўвалі праз дах, каб не пашкодзіць унікальны будынак.

Вытворчасць піва запушчаная!

Вытворчасць піва запушчаная!

Фанаты ўласнаручна прайшлі праз многія стадыі варкі піва. Яны ўзялі самы непасрэдны ўдзел у — драбленні, заціранні, фільтрацыі солада, засыпалі заражаны эмоцыямi хмель. Гэта абсалютна новыя для іх адчуванні: паспрабаваць сябе ў ролі півавара. За ўсім гэтым пільна сачыла Наталля Арлова, а таксама іншыя супрацоўнікі завода, каб усё рабілася ў адпаведнасці з нормамі. І каб будучае піва прынесла радасць заўзятарам хакея і не толькі. Хлопцы і дзяўчаты займелі ўнікальную магчымасць паглядзець у аграмадныя чаны, як жа на самай справе варыцца піва. Мала з чым параўнальныя адчуванні. Вось так новая варка «Дзясяткі» сталася сапраўды фанацкай.

Фанаты «Дынама» атрымалі падарункі ад «Аліварыі».

Фанаты «Дынама» атрымалі падарункі ад «Аліварыі».

Ну і ў рэшце рэшт апошні пункт — націснуць кнопку і запусціць вытворчасць. З такой ганаровай місіяй самыя адданыя заўзятары «Дынама» справіліся.

Адмысловая лімітаваная серыя «Аліварыі Дзясяткі» з’явіцца ў продажы 23 жніўня — у дзень першага хатняга матча мінскага «Дынама» ў КХЛ. Нядрэнны падарунак для ўсіх заўзятараў клуба.

ТАА «Сетте Студио» УНП 192409356

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?