Скрыншот з сайта zara.by.
У чым жа сакрэт? Не ў яркіх рэпартажах з уборкі рапсу і нават не дзякуючы нататцы пра абласны вытворчы семінар. Прычына такой нечаканай папулярнасці да банальнага простая: у Мінску адкрылася крама «Зара».
У сайта раёнкі аказалася вельмі ўдалае даменнае імя: zara.by. Шукаючы навіны пра краму іспанскага брэнда, людзі траплялі на навіны Бялынічаў. Вось што значыць абраць дамен з разлікам на будучыню. Самы час бегчы да рэкламадаўцаў з рэйтынгамі новага ўзроўню.
Чытайце таксама: «Зара» і ўсе-ўсе-ўсе. У Беларусі запрацавалі шэсць новых крам адзення ЦЭНЫ і ФОТЫ