president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка ўручыў сёння калектыву ААТ «Савушкаў прадукт» Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь за асаблівыя дасягненні ў гаспадарчым развіцці.
Кіраўнік дзяржавы назваў гэтую падзею яшчэ адной яркай старонкай у гісторыі прадпрыемства. «Гэта не толькі знак высокага прызнання заслуг усяго вашага калектыва, але і паказчык той народнай любові, якую змог заваяваць «Савушкаў прадукт». Прадукцыя прадпрыемства сёння на стале практычна ў кожнай сям'і», - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.