У Першамайскі РУУС звярнуўся чалавек з просьбай знайсці таго, хто ўзяў у яго ў часовае карыстанне адбойны малаток і знік, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Міліцыя скора высветліла, што 34-гадовы раней не судзімы мінчанін браў будаўнічыя інструменты ў розных раёнах сталіцы. Малады чалавек не збіраўся выкарыстоўваць іх па прызначэнні, а адразу ж здаваў іх у ламбард. Мужчына растлумачыў, што з 2007 года наведвае розныя гульнявыя ўстановы ў Мінску і Гомелі, пакутуе ад гульнявой залежнасці.

Выдаткаваўшы ўсе свае асабістыя зберажэнні, малады чалавек не прыдумаў нічога лепш як браць у арэнду будаўнічае абсталяванне і здаваць яго ў ламбард. За той адбойны малаток коштам 2517 рублёў малады чалавек атрымаў 500 рублёў і ў той жа дзень прайграў усе грошы ў гульнявых аўтаматах. 

Пачатая крымінальная справа па артыкуле «Махлярства», якая прадугледжвае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0