Беларуска Аліна Талай выйшла ў фінал у бегу на 100 м з бар'ерамі на чэмпіянаце свету ў Лондане, паведамляе карэспандэнт БелТА.

У паўфінале ўраджэнка Оршы прабегла спрынтарскую дыстанцыю за 12,85 сек. Беларуска саступіла ў забегу толькі Крысціне Менінг з ЗША - 12,71 сек.

Беларуска Эльвіра Герман, якая паказала некалькі добрых вынікаў падчас сезону, з вынікам 13,16 сек. ня прабілася ў вырашальную стадыю.

У фінале ў бегу на 100 м з бар'ерамі на чэмпіянаце свету ў Лондане 12 жніўня канкурэнцыю Аліне Талай, бронзаваму прызёру чэмпіяната свету 2015 года на гэтай дыстанцыі, складуць Салі Пірсан (Аўстралія), Памэла Дуткевіч (Германія), Надзін Вісер (Нідэрланды), Доўні Харпер Нэльсан, Крысціна Менінг, Ніа Алі, Кендра Харысан (усе - ЗША).

Чэмпіёнка свету-2015 у бегу на 800 м, беларуска Марына Арзамасава, у фінал на сваёй кароннай дыстанцыі ў Лондане не выйшла, завяршыўшы барацьбу на стадыі кваліфікацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0