31.08.2008 / 22:17

Барсэлёна прайграла навічку прымэры

Чэмпіянат Гішпаніі клюб Аляксандар Глеба пачаў з паразы.

Учора стартавала першынство чэмпіянату Гішпаніі, да якога уяпер будзе прыкута ўвага заўзятараў. У "Барсе" цяпер выступае Аляксандар Глеб.

Матч каталёнскі клюб праводзіў у нядзелю, супраць навічка чэмпіянату -- "Нумансіі". Клюб з Сорыі выйграў на сваім полі -- 1:0. Адзіны мяч на 12-й хвіліне забіў Марыё.

Глеб выйшаў на 56-й хвіліне, але дапамагчы сваёй камандзе ня здолеў.

ул. інф.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру