Сёння ноччу беларусы змогуць назіраць, мабыць, самы эфектны метэорны паток гэтага года — Персеіды. Назіраецца ён штогод з 17 ліпеня па 24 жніўня, аднак яго максімум прыпадае на 12 жніўня, паведамляе Tut.by са спасылкай на праект Astroromantics.

Метэорны паток — гэта астранамічная з'ява, выкліканая ўварваннем у пласты атмасферы нашай планеты вялікай колькасці метэорных цел, народжаных выкідамі рэчыва з ядраў камет або астэроідаў. Падчас гадавога кручэння па сваёй арбіце Зямля перыядычна перасякае след, пакінуты праходжаннем камет або астэроідаў. Часціцы з гэтага следу трапляюць у атмасферу Зямлі і згараюць у ёй, выклікаючы яркія ўспышкі.

Максімум дадзенага метэорнага патоку прыпадае на 12 жніўня, падчас якога назіраецца каля 80-100 метэораў. Па папярэдніх дадзеных, у 2017 годзе, як і ў папярэднім 2016 годзе, варта чакаць некаторае ўзмацненне метэорнага патоку да 120, а можа і да 150 метэораў у гадзіну. Гэта выклікана гравітацыйным прыцягненнем планеты Юпітэр.

Літарай R абазначаны радыянт — кропка, з якой будуць вылятаць метэоры.

Літарай R абазначаны радыянт — кропка, з якой будуць вылятаць метэоры.

Для назірання метэорнага патоку Персеіды з тэрыторыі Беларусі неабходна ў раёне апоўначы паглядзець у паўночна-ўсходнім напрамку зорнага неба, дзе будзе размешчана сузор'е Персей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0