12.08.2017 / 13:51

Сын і ўнук Змітрака Бядулі падтрымалі ініцыятыву аб пераносе ў Беларусь праху класіка 14

Перанос на радзіму праху беларускага пісьменніка-нашаніўца Змітрака Бядулі (Самуіл Плаўнік, 1886—1941) ініцыяваў стваральнік «Мовынанова» Глеб Лабадзенка.

Літаратар памёр у 1941 годзе па дарозе ў эвакуацыю недалёка ад горада Уральск у Казахстане і там пахаваны. Помнік паступова разбураецца.

«Нейкі час таму трапіліся на вочы здымкі магілы Змітрака Бядулі, — пісаў Глеб Лабадзенка ў Фэйсбуку. — У 1941-м яго пахавалі ва Уральску: вайна, не да таго было, каб думаць, як вярнуць прах на радзіму. Ад таго часу пару разоў узнікала ідэя перанесці парэшткі класіка ў Беларусь. Але далей за размовы нічога не ішло».

На ініцыятыву Лабадзенкі адрэагаваў Канстанцін Плаўнік, унук Змітрака Бядулі.

«Вельмі ўзрушаны — атрымаў ліст ад унука Змітрака Бядулі, — піша ў сябе ў фэйсбуку Лабадзенка. — Ён дзякуе за ініцыятыву па пераносе магілы ў Беларусь і выказвае гатовасць усяляк далучыцца да гэтай справы. Раней у гэтым пытаньні я гутарыў з сынам пісьменніка [83-гадовым] Яўхімам Плаўнікам. Ён сказаў, што будзе вельмі рады, калі ягоны бацька знойдзе спакой у роднай зямлі. Такім чынам, абодва сваякі Бядулі, якія сёння жывуць у Беларусі, выказалі сваю падтрымку і далучыліся да справы пераносу магілы бацькі і дзеда на радзіму».

Паводле Глеба Лабадзенкі, справа на перанос праху будзе каштаваць грошай, таму, як і раней, давядзецца аб’яднаць намаганні.

Лабадзенка нагадвае, што не так даўно ўдалося вярнуць на радзіму прах фундатаркі нацыянальнага руху Магдалены Радзівіл.

nn.by

27
Олег Гайдукевич / Адказаць
12.08.2017 / 14:21
Зачем они его прах трогают? Это против нашей религии и обычаев.
5
Greenpeace / Адказаць
12.08.2017 / 14:46
Годная справа. Дзякуй вялікі!
5
мінак / Адказаць
12.08.2017 / 15:51
гатовы падтрымаць грашыма годную справу
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру