12.08.2017 / 14:18

Моцныя навальніцы ў Польшчы забралі жыцці чатырох чалавек 2

Урадавы цэнтр бяспекі паведаміў, што ў ноч на 12 жніўня падчас моцных навальніц, што прагрымелі над Польшчай, загінулі 4 чалавекі, а 36 атрымалі раненні. Найцяжэйшая сітуацыя — у Паморскім ваяводстве, дзе жылі ахвяры стыхіі, піша radiopolsha.pl.

Моцны вецер і зламаныя дрэвы пашкодзілі лініі электраперадачы і трансфарматарныя падстанцыі. У многіх населеных пунктах няма электрычнасці.

Сіноптыкі даюць несуцяшальныя прагнозы: гэта яшчэ не канец моцных навальніц і бур у Польшчы. Штармавыя папярэджанні атрымалі такія ваяводствы, як: Вармінска-Мазурскае, Свентакшыскае, Малапольскае, Лодзінскае і Сілезскае.

Але ў найбольшай небяспецы знаходзяцца Люблінскае і Падкарпацкае ваяводствы, дзе чакаецца тэмпература вышэй за 35 градусаў па Цэльсіі з парывамі ветру да 100 км/г.

0
Святлана / Адказаць
12.08.2017 / 14:59
Божа, Божа....У Вармінска-Мазурскім - мая радня....
0
Satan / Адказаць
13.08.2017 / 18:09
А вот нечего из баров вылазить! Ну лан, 7 бокалов пива выпил и хватит пока. Вечером же ещё в другой бар идти... там меньше 15 не будет.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру