12.08.2017 / 14:24

Пенсіянера, які тануў у Дняпры, выратавалі дзякуючы пажару 5

70-гадовы пенсіянер з Оршы ледзь не патануў у Дняпры, на яго шчасце побач апынуліся выратавальнікі, якія прыехалі на пажар.

Разлік пажарных ужо завяршыў тушэнне будаўнічага смецця на тэрыторыі былога дзіцячага аздараўленчага летніка «Зорка» каля вёскі Чырвоная Харкаўка Аршанскага раёна, калі атрымаў паведамленне чалавека, які тануў у Дняпры.

Дзякуючы таму, што пенсіянер купаўся літаральна за 100 метраў ад месца пажару, ратавальнікі паспелі дастаць яго з вады. Пажылы мужчына быў ужо без прытомнасці, але, калі яму аказалі першую дапамогу, прыйшоў у сябе. Пасля гэтага пажарныя перадалі пенсіянера брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі, паведамляецца ў групе «МНС Віцебск»

1
Жвiр / Адказаць
12.08.2017 / 14:55
калі атрымаў паведамленне чалавека, які тануў у Дняпры.
http://nn.by/?c=ar&i=195627
Jon sto, z mabilnikam u raku paliez ? Ci moza tak hucna krycau, sto jahonaje паведамленне paculi за 100 метраў ад месца пажару ?
0
МатрУна / Адказаць
12.08.2017 / 15:00
и чаго той дзед у ваду палез ? купауся б лепш у тазику каля калодзежа ))))
0
As / Адказаць
12.08.2017 / 15:22
Молодцы. Вот кто свой хлеб не зря ест.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру