12.08.2017 / 17:13

ЛДП вылучыць Алега Гайдукевіча кандыдатам у прэзідэнты на выбарах-2020 68

Фота з фэйсбука Алега Гайдукевіча

Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі вылучыць кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2020 года Алега Гайдукевіча. Такое рашэнне прыняў з'езд партыі, што праходзіць у Мінску 12 жніўня, адзначаецца ў афіцыйным прэс-рэлізе партыі.

Сярод галоўных задач удзельнікі з'езда бачаць: абарону суверэнітэту і незалежнасці краіны, а таксама падтрымка Саюзнай дзяржавы і ЕАЭС!

«Мы перакананыя, што Саюз з Расіяй і ЕАЭС адказваюць нашым нацыянальным інтарэсам! Але пры гэтым, мы перакананыя, што Беларусь павінна больш жорстка і паслядоўна адстойваць свае інтарэсы ва ўсіх інтэграцыйных утварэннях, інтарэсы Беларусі і яе народа заўсёды павінны быць на першым месцы! Партыя працягне працу па ўмацаванні ўзаемаадносін з Еўрапейскім саюзам, краінамі Блізкага Усходу! Мы выступаем за, па-сапраўднаму, шматвектарную палітыку нашай краіны!», — адзначаецца ў выніковай рэзалюцыі.

Алег Гайдукевіч — першы намеснік старшыні ЛДП. Яму 40 гадоў. Скончыў Акадэмію МУС. Да 2012-га працаваў у міліцыі, апошняя пасада — начальнік РУУС Фрунзенскага раёна. Затым працаваў у камерцыйных структурах. У 2012 г. абраны намеснікам старшыні ЛДП.

Ягоны бацька, старшыня ЛДП Сяргей Гайдукевіч браў удзел у прэзідэнцкіх кампаніях 2001, 2006 і 2015 гадоў.

8
Туш / Адказаць
12.08.2017 / 17:22
Цэлая дынастыя прафесійных прыстасаванцаў. 
7
Centurion / Адказаць
12.08.2017 / 17:24
Будзе беларускі жырык, толькі яшчэ больш парадыйны
10
МММ / Адказаць
12.08.2017 / 17:31
ФСБ-КГБ запустило операцию "Преемник". Кандидаты - "пророссийский" Гайдукевич и "прозападный" Макей Зыбицкий. Недаром ЛДПБшные троляки активизировались на нашем сайте
Паказаць усе каментары/ 68 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру