13.08.2017 / 11:10

Пратэсты ў Вірджыніі: губернатар заклікаў ультраправых разысціся 16

Губернатар амерыканскага штата Вірджынія, дзе другі дзень праходзяць акцыі пратэсту ультраправых і іх праціўнікаў, заклікаў завадатараў сутыкненняў разысціся па дамах.

Адна жанчына загінула і прынамсі 19 чалавек пацярпелі ў выніку інцыдэнту ў горадзе Шарлатсвіл. Па апошніх дадзеных, аўтамабіль заехаў у натоўп тых, хто выступаў супраць мітынгу ультраправых.

Паліцыя арыштавала 20-гадовага Джэймса Філдса, што, як мяркуецца, сядзеў за рулём машыны. Яму прад'яўлена абвінавачванне ў забойстве другой ступені.

Па дадзеных паліцыі, яшчэ 15 чалавек пацярпелі ў выніку сутыкненняў у іншых частках горада. У некалькіх раёнах горада ўведзена надзвычайнае становішча.

«Я хачу звярнуцца да ўсіх прыхільнікаў перавагі белай расы і нацыстаў, якія сёння прыйшлі ў Шарлатсвіл. Наш зварот выразны і просты: разыходзьцеся па дамах. Гэта грамадства не прымае вас. Ганьба вам. Вы строіце з сябе патрыётаў, хоць на самай справе вы хто заўгодна, але не патрыёты», - сказаў кіраўнік штата Тэры Макаліф на прэс-канферэнцыі.

«Сёння вы прыйшлі, каб нашкодзіць людзям, і вы гэта зрабілі. Але я хачу ясна заявіць: мы мацней за вас», - дадаў ён.

Губернатар-дэмакрат таксама паведаміў, што ўжо двойчы папрасіў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ініцыяваць рух для згуртоўвання людзей.

Акцыя «Аб'яднаем правых» заяўлялася як мітынг пратэсту супраць планаў дэмантажу статуі генерала Роберта Лі ў парку Вызвалення (чарнаскурых рабоў) у цэнтры Шарлатсвіла і павінна была пачацца ў апоўдні па мясцовым часе. Генерал Лі камандаваў арміяй паўднёвых штатаў, якія пацярпелі паражэнне ў Грамадзянскай вайне 1861-65 гадоў.

Паліцыя абвясціла незаконным праварадыкальны мітынг і запатрабавала ад прысутных пакінуць пасля таго, як паміж мітынгоўцамі і іх супернікамі пачаліся сутыкненні.

Як паведамляе Washington Post, сярод мітынгоўцаў, якія пачалі збірацца яшчэ ў пятніцу ўвечары, была заўважана вялікая колькасць радыкалаў, у тым ліку неанацыстаў, «альтэрнатыўных правых» (белых нацыяналістаў) і актывістаў расісцкай арганізацыі «Ку-клукс-клан». Яны выкрыквалі лозунгі, у прыватнасці «Габрэй нас не заменіць», паведамляе New York Times.

19
Олег Г. / Адказаць
13.08.2017 / 12:29
Как можно демонировать памятники? Это же ваша история! Мы и наш белорусский народ никогда не пойдёт на снос памятников Ленину.
14
путинец / Адказаць
13.08.2017 / 15:23
да-да, 0 коментов, конечно же) позорники, дерьмократы
3
зьдзекліва ўхмыляючыся гоблін / Адказаць
13.08.2017 / 17:10
у прыватнасці «Габрэй нас не заменіць»

Ну, ёлы-палы..)) А чего ж вы не используете ж-слово? Оно же не несёт смысловой нагрузки, как в соседней Орде? И в великолитвинском языке употреблялось нитрально, опять таки, поляцы упортебляют жеж, а это аргумент..))
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру