На выходных стартавалі чэмпіянаты Гішпаніі і Італіі.

Нагадаем, што барысаўскі БАТЭ ў Лізе чэмпіянаў трапіў у адну групу з мадрыдзкім "Рэалам" і турынскім "Ювэнтусам".

Чэмпіён Гішпаніі прайграў у Ля-Каруньі мясцоваму "Дэпартыва" - 1:2. У "Рэала" гол на рахунку галяндзкага легіянера Рууда ван Ністэлроя. Нагадаем, што "закляты вораг" мадрыдцаў "Барсэлёна", за якую выступае Аляксандар Глеб, на выезьдзе прайграла навічку чэмпіянату "Нумансіі" - 0:1.

"Ювэнтус" згуляў унічыю з "Фіярэнцінай" -- 1:1. Прычым турынцы на 39-й хвіліне адкрылі лік, вызначыўся Павал Недвед, але на 89-й хвіліне "фіялкі" лік зраўнялі (Джылардзіна).

Нагадаем, што ў пятніцу, яшчэ адзін супернік БАТЭ па Лізе чэмпіёнаў, піцерскі Зеніт Źa href="http://nn.by/index.php?c=ar&i=19550" target="_blank">выйграў Супэркубак Эўропы, абыграўшы Манчэстар Юнайтэд - 2:1.

Сам БАТЭ у нядзелю на сваім стадыёне згуляў унічыю са "Смаргоньню" -- 2:2, і цяпер у нацыянальным першынстве на першае месца выйшаў МТЗ-РІПА.
Менчукі апярэджваюць барысаўцаў на адзін пункт (45 супраць 44), але БАТЭ мае адну гульню ў запасе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?