«Пары Сэн-Жэрмен» не пакідае спробаў набыць форварда «Манака» Кіліяна Мбапэ. Парыжане павялічылі прапанову наконт форварда

Chen Yichen/Xinhua

Chen Yichen/Xinhua

Мбапэ ўжо даў згоду на пераход і паставіў подпіс пад асабістым кантрактам. Пра гэта паведамляе Sunday Times.

Брытанскае выданне, са спасылкай на крыніцы, блізкія да перамоў, піша, што «ПСЖ» прапанаваў за форварда €190 млн. Пры гэтым разам з бонусамі гэтая сума можа скласці больш за €220 млн і паб'е суму, якую парыжане заплацілі за форварда «Барселоны» Нэймара. За пераход Нэймара «ПСЖ» не павінен будзе плаціць бонусаў, бо ён цалкам выкупіў кантракт бразільца.

Іспанская газета Sport паведаміла, што ўжо ў панядзелак, 14 жніўня, Мбапэ можа быць прадстаўлены як гулец «Пары Сэн-Жэрмен». Кантракт футбаліста будзе разлічаны на 5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?