president.gov.by

president.gov.by

Кіраўнік Беларусі выказаў занепакоенасць у сувязі адмоўнай дынамікай развіцця адносінаў з Расіяй у рамках Саюзнай дзяржавы, пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю праграме «Формула ўлады» на канале «Россия 24».

«Мы ганарыліся тым, што ў нас роўныя правы для расіянаў і беларусаў. Сёння ўжо пачынаем сваволіць на мяжы, памежнікаў расіяне вывелі на мяжу, мытнікі пачынаюць сябе паводзіць незразумела як, блакуюць тавары. Людзі з трэціх краін толькі праз міжнародныя пункты пропуску — гэта значыць недавер ужо да нас. У гэтым сур'ёзная небяспека, мы пачынаем адкачвацца», — сказаў журналістам Лукашэнка.

Паводле яго слоў, і Мінск, і Масква «многае страцілі на многіх напрамках». «Але самае страшнае, што па некаторых пытаннях мы дапускаем адкат», — падкрэсліў беларускі лідар.

«Мы патрэбныя і Еўропе, і Расіі. Вось такая ціхая, спакойная, бяспечная краіна, дзе можна праводзіць любое мерапрыемства Еўропы ў інтарэсах ЕС і РФ, ім патрэбна, — мяркуе Лукашэнка. - Калі я ў апошні час сустракаюся з амерыканскімі партнёрамі, то я ім кажу, што ня трэба мяне пытацца, з кім мы: з Захадам або з РФ. Гэта не пытанне для нас, бо Расія - гэта роднае»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0