13.08.2017 / 17:37

Die Welt паведаміў аб пастаўках іранскага ўзбраення ў Расію насуперак санкцыям ААН 6

Іран паставіў кампаненты цяжкага ўзбраення ў Расію насуперак санкцыям Рады Бяспекі ААН. Узбраенне Ірана трапіла ў Расію праз Сірыю, піша Welt am Sonntag (нядзельная рэдакцыя Die Welt) са спасылкай на крыніцы ў заходніх спецслужбах.

Па дадзеных выдання, у чэрвені два іранскія самалёты прызямліліся на авіябазе Хмеймім у Сірыі, дзе базуецца расійская авіяцыя. На самалётах даставілі кампаненты цяжкага ўзбраення для іх далейшай транспарціроўкі ў Расію. Затым кампаненты перавезлі на грузавіках у порт Тартус на Міжземным моры, рассказваюць суразмоўцы газеты. Ужо адтуль іранскае ўзбраенне было дастаўлена ў Новарасійск на расійскім караблі «Спарта III».

Welt am Sonntag публікуе фатаграфію ў сваім афіцыйным акаўнце ў твітары, на якой, як сцвярджае выданне, адлюстраваны іранскі самалёт у Хмеймім. Дата, калі быў зроблены здымак, не паведамляецца.

Газета піша, што такім чынам Расія і Іран парушылі рэзалюцыю № 2231, ухваленую Радай Бяспекі ААН у 2015 годзе. Яна забараняе без ўзгаднення з Радай Бяспекі «пастаўку, продаж або перадачу <…> ўсіх відаў баявых танкаў, артылерыйскіх сістэм вялікага калібра, баявых самалётаў, баявых верталётаў, баявых караблёў, ракет або ракетных сістэм». Забарона таксама распаўсюджваецца на «будаўніцтва і рамонт» такога ўзбраення. Што менавіта Іран мог паставіць Расеі, не паведамляецца.

Па дадзеных сэрвісу VesselFinder, які адсочвае месцазнаходжанне судоў, грузавое судна «Спарта III» выйшла з Тартуса 5 жніўня. 13 жніўня яно дабралася да Новарасійска.

Welt am Sonntag называе пастаўку ўзбраення праз Сірыю «новым кантрабандным маршрутам», які можа зблізіць Расію і Іран. Газета адзначае, на мінулым тыдні віцэ-прэм'ер Расіі Дзмітрый Рагозін паведаміў, што Масква і Тэгеран падпісалі «папярэдняе пагадненне аб умацаванні вайсковага тэхналагічнага супрацоўніцтва». Дамова стала адказам на ўвядзенне новых санкцый з боку ЗША, лічыць выданне.

Крыніца ТАСС, знаёмая з планамі віцэ-прэм'ера ў Іране 5 жніўня паведаміў, што Рагозін у Тэгеране сустрэнецца з міністрам абароны Ірана Хасейнам Дэхганам і абмяркуюць пытанні, «у тым ліку якія датычацца і новых паставак расейскіх узбраенняў».

7
Якуб Лапатка / Адказаць
13.08.2017 / 17:51
Поўная херня.  Што забараняе СБ ААН? Пастаўку зброі ў Іран ці ў Расію? І чаму, як заўсёды: можа быць, верагодна, адкуль здымак, калі быў зробдены. Так можна вінаваціць каго заўгодна і ў чым заўгодна. Што Расія, еларусь і Ўкріана напрапалую гандлююць савецкіім узбраеннем ведаюць усе. Але ўсе ведалі, што Сонца крціцца вакол Зямлі. Пакуль не з=явіліся абсалютна дакладныя доказы адваротнага. КАлі вінаваціць, дык канкрэтна, з доказамі, з перадачай справы ў міжнародныя кампетэнтныя органы. А так толькі істэрыя. Самалёт праляцеў КАЛЯ паветранай прасторы!!! Што ў першы раз? Карабель прайшоў КАЛЯ тэрытарыяльных водаў! Рятуйця!!! І зноў-ткі, першы раз ці што?  А лямант робіць сваю справу: людзі не вераць у заўтрашні дзень, рыюць нейкія зямлянкі, думаючы, што перасядзяць сотні гадоў поўрападу якога-небудзь плутонія.
1
алекс / Адказаць
13.08.2017 / 17:52
Реакция русских предсказуема: Будут бить себя пяткой в грудь, что это они мол поставляют своё оружие во все страны мира. Что им нет нужды закупать его у кого бы то нибыло. Имхо: мутная история. Пусть американцы скажут что за чудо элементы Иран передал России.
1
Корректировщик благодатного огня / Адказаць
13.08.2017 / 18:21
Иран поставляет оружие в Россию ЛОООЛ)))) верной дорогой идёте товарищи!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру