Мэмарыяльная дошка кавалеру ордэна «За асабістую мужнасьць», курсанту ваеннай акадэміі Дзьмітрыю Гвішыані будзе ўсталявана 1 верасьня ў Менску на будынку авіяцыйнага факультэта Ваеннай акадэміі, што разьмяшчаецца на аднайменнай вуліцы.

Ва ўрачыстай цырымоніі взьмуць удзел прадстаўнікі Міністэрства абароны, курсанты Ваеннай акадэміі, бацькі Дзьмітрыя.

Увечары 28 жніўня 1999 году за некалькі кілямэтраў ад Драгічына загарэўся пасажырскі цягнік №660 «Берасьце — Менск». Курсанты акадэміі, што вярталіся з адпачынку, у ліку якіх быў і Дзьмітры Гвішыані, сталі аказваць дапамогу ў тушэньні пажару. Гвішыані атрымаў моцныя апёкі, а празь некалькі дзён памёр у 432‑м шпіталі.

За сьмеласьць, праяўленыя пры выратаваньні людзей падчас пажару, Дзьмітры Гвішыані быў пасьмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасьць». Загадам міністра абароны курсант Гвішыані навекі залічаны ў сьпісы асабістага складу агульнавайскавога факультэту Ваеннай акадэміі. Таксама на тэрыторыі акадэміі Дзьмітрыю паставілі помнік. У родным Берасьці, дзе хлопец у 1979 г. зьявіўся на сьвет, у сярэдняй школе, што носіць яго імя, адкрыты памятны знак і алея яго імя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?