13.08.2017 / 18:28

Галкіпер «Крумкачоў»: Штодня працую ў краме па 12-14 гадзін без выходных, разгружаю піва 13

Галкіпер «Крумкачоў» Яўген Касцюкевіч даў вялікае інтэрв'ю Tut.by. Закранулі ў інтэрв'ю і цяжкае фінансавае становішча, у якім апынуўся клуб. Некаторыя гульцы нават байкатавалі матч з «Віцебскам», пратэстуючы супраць нявыплаты заробку.

«Вядома, можна зразумець, чаму пацаны болей не маглі заставацца ў клубе. Ім трэба карміць сем'і, элементарна утрымліваць сябе. Але ўсё ж варта было вырашыць з Дзянісам Шунто [кіраўніком клуба] гэтыя пытанні да гульні: не байкатаваць матч, а спыніць супрацоўніцтва, разарваўшы кантракт. Пакуль ты ў камандзе — такія паводзіны непрымальныя.

На шчасце, у мяне ёсць асноўная крыніца даходу — крама разліўнога піва ў Жодзіна, якую мы адкрылі разам з сябрам. Калі на пяць гадоў завяршаў кар'еру, зразумеў, што трэба мець рэзервы і быць гатовым да любога развіцця падзей. Цяпер я працую па 12—14 гадзін штодня без выходных (максімум — адзін выходны ў тры тыдні). Перад трэніроўкамі займаюся справамі ў краме, пасля гэтага еду па тавар і да позняга вечара разгружаю піва.

Разам з тым Касцюкевіч лічыць, што заробкі з'яўляюцца пэўнай матывацыяй для футбалістаў. Яны стымулююць гульцоў, а не робяць іх разбэшчанымі.

— Смешна абмяркоўваць нібыта завышаныя заробкі спартоўцаў топавых клубаў Беларусі. Той жа БАТЭ дамогся сур'ёзных поспехаў на еўраарэне, клуб зарабляе грошы і мае права плаціць футбалістам столькі, колькі палічыць патрэбным. Чаму ўмоўны Віталь Радзівонаў павінен атрымліваць мала, калі ён пяць разоў быў удзельнікам групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў? Я супраць таго, каб зазіраць у кашалёк іншым людзям. Мяркую, дырэктар клуба ўмее лічыць грошы і сам ведае, колькі і каму плаціць.

3
Ахрэм / Адказаць
13.08.2017 / 18:34
Фанаты, піце піва, што разгружае Яўген, давайце яму працу.
34
123 / Адказаць
13.08.2017 / 19:05
Интересная работа. Спаивать своих фанатов.
34
Австрияк / Адказаць
13.08.2017 / 19:07
ну и дурак
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру