13.08.2017 / 21:49

У iTunes на вяршыні топа ўзбіраецца песня без гуку 4

Пры падключэнні тэлефона iPhone да некаторых аўтамабільных стэрэасістэм ёсць адна невялікая праблема — аўтаматычна пачынае граць першая песня з плэйліста па алфавіце. Кожны раз адна і тая ж песня, пакуль карыстальнік не абярэ спіс для прайгравання.

Нейкі карыстальнік па імені Самір Мезрахі стаў сапраўдным героем для мільёнаў уладальнікаў iPhone, якія стаміліся слухаць адно і тое ж. Ён выклаў у iTunes дзесяціхвілінную песню без гуку A a a a a Very Good Song - Single.

Запампаваўшы гэтую песню і дадаўшы ў свой плэйліст, вы атрымліваеце 10 хвілін поўнай цішыні пры падключэнні тэлефона да стэрэасістэмы. Ёсць час, каб спакойна выбраць альбомы для праслухоўвання.

Твіт Саміра з анонсам песні атрымаў 5015 рэтвітаў і 15 278 адзнак «Падабаецца», а сама песня без гуку ўжо забралася на 30-е месца хіт-парада самых папулярных песень iTunes.

0
Николай / Адказаць
13.08.2017 / 23:16
Все гениальное - просто :)
0
A.Y. / Адказаць
13.08.2017 / 23:27
The Apple idiocracy as is
0
mmm / Адказаць
14.08.2017 / 04:53
А на Амазоне - гадзіннік бяз стрэлак ды гарэлку бяз спірту!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру