13.08.2017 / 23:28

Палітычны аглядальнік «Советской Белоруссіі»: «Польшча — краіна-вырадак. Горшая хіба што Украіна» 124

Скандальныя выказванні ў фэйсбуку дазволіў сабе палітычны аглядальнік холдынга «СБ. Беларусь сегодня» Максім Осіпаў.

фота sb.by

Яго месца працы пазначана як «Народная газета», аднак журналіст піша штодзённыя справаздачы пра дзейнасць Аляксандра Лукашэнкі для «Советской Белоруссіі».

«Сталінскія вароты краіны. Вось ён, сімвал СССР. Дзясятак разоў бачыў яго, аднойчы меў грэх выязджаць міма яго ў ненавісную Польшчу… Але ён нязменна захоплівае дух, як і маскоўскія вышынныя дамы. Праўдзівы сімвал, магутны, манументальны, які кажа сам за сябе. А не лагеры ды рэпрэсіі, якія набілі аскоміну», — напісаў Максім Осіпаў.

Ён прызнаўся, што аднойчы ў студэнцкія часы ездзіў у Польшчу, але больш не збіраецца.

«Польшча — усходні фарпост ЕС, на яе Брусэль ускладае пэўныя надзеі па дрэсіроўцы постсавецкіх рэспублік… А я кажу пра палітыку. Пра тое, што нас, студэнтаў з Беларусі і Украіны, абакралі ў ахоўваным басейне, і паліцыя адкрыта смяялася з нашых спроб падаць заяву. А потым смяяўся і ўвесь той гарадок, тыкаючы пальцам у спіну… Я ўжо не кажу пра іх рэакцыю на катастрофу іх самалёта пад Смаленскам праз бязглуздасць іхняга ж прэзідэнта… Карацей, краіна-ўблюдак і краіна-вырадак планеты. Горш хіба што цяперашняя Украіна», — упэўнены палітычны аглядальнік выдання Адміністрацыі прэзідэнта.

У каментарах іншыя журналісты «Советской Белоруссіі» параілі Осіпаву быць больш стрыманым.

На заставачным здымку ў фэйсбуку Осіпаў пазіруе ў Маскве ў майцы «СССР».

Пасля публікацыі ў «Нашай Ніве» пост у фэйсбуку быў выдалены ці схаваны.

3
Ц.К. / Адказаць
13.08.2017 / 23:33
Рэд. Выдалена
10
Зьвяга / Адказаць
13.08.2017 / 23:37
"Грешно смеяться над больными людьми".
Асабліва, калі бацылы хваробы гадуюцца на Лубянцы.
7
Че / Адказаць
13.08.2017 / 23:38
Где они .... таких набирают ?
Паказаць усе каментары/ 124 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру