Вацлаў Гавал, былы прэзыдэнт Чэхіі, заклікаў Эўрасаюз выпрацаваць адзіную пазыцыю ў дачыненьні да расейска‑грузінскага канфлікту і асудзіць дзеяньні Расеі

Гавал назваў Маскву галоўным віноўнікам узброенага супрацьстаяньня. Аднак, ня выключыў, што і Грузія рабіла памылковыя крокі.
На думку былога прэзыдэнта Чэхіі, шэраг краін ЭС устрымліваецца ад адназначнага асуджэньня Расеі, паколькі залежаць ад паставак расейскіх энерганосьбітаў.

Сёньня ў Брусэлі мае адбыцца саміт краін ЭС, на якім будзе абмяркоўвацца сытуацыя ў Грузіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?