14.08.2017 / 14:55

«Прыгожая дзяўчына дадалася ў сябры і адразу прапанавала віртуальны сэкс». Як паліттэхнолаг ледзь не стаў ахвярай ашуканцаў 13

Сяргей Марцалеў, фота: palitviazni.info.

«Учора запыт на сяброўства ў фэйсбуку мне даслала прыгожая дзяўчына Ганна — студэнтка з Францыі. Звычайна перад тым, як дадаць кагосьці, я вывучаю профіль чалавека, гляджу, ці ёсць у нас агульныя знаёмыя і гэтак далей. Замежнікаў дадаю рэдка, але ў гэты раз пагартаў профіль Ганны, ацаніў яе фотаздымкі — прыгожая дзяўчына! Хай, падумаў, будзе. Тым больш у нас, на дзіва, быў агульны сябар — журналіст Васіль Сямашка», — узгадвае паліттэхнолаг Сяргей Марцалеў, які некалі ўзначальваў выбарчы штаб Міколы Статкевіча.

Пасля гэтага дзеянні новай знаёмай развіваліся імкліва. Камунікацыя пачалася з таго, што Ганна падзялілася сваёй біяграфіяй: расказала, што яна фларыстка, паралельна вучыцца. І адразу ж пасля гэтага паспрабавала высветліць звесткі пра Сяргея.

Не саромеючыся, дзяўчына пацікавілася, наколькі добра яе суразмоўца зарабляе. А пасля прапанавала віртуальны сэкс.

— Я — аматарка віртуальнага сэксу, калі перад табой ёсць вэб-камера, калі ласка ўключы яе. Зоймемся справай.

— Не магу, я зараз працую.

— Выйдзі ў прыбіральню.

— Не, я заняты.

— Ну ты што, зусім у прыбіральню не ходзіш? Можа, атрымаецца праз 5 ці 10 хвілінак?

Прыблізна так выглядаў дыялог Ганны і Сяргея. Перапіска вялася на англійскай мове. Пасля трох адмоваў мужчыны, Ганна з ім развіталася. Яшчэ праз 10 хвілінак гэты профіль у сацыяльнай сетцы бясследна знік. На жаль, разам з ім «выпарылася» і поўная перапіска, скрыншоты якой Сяргей не паспеў зрабіць — засталіся толькі яго адказы.

Частка перапіскі Сяргея і Ганны.

«Я чытаў пра такія разводы. Махляры дадаюцца ў сябры праз фэйсбук ці ў скайпе, пасля просяць уключыць вэбку — спачатку самі паўстаюць на экране аголенымі, далей просяць зрабіць тое ж самае ахвяру. Увесь працэс фіксуецца на відэа, за якое вымагаюць тысячы даляраў.

Калі грошаў не паступае — пагражаюць загрузіць кантэнт на ютуб і разаслаць каханым, сваякам, сябрам. Я быў у тэме, таму толькі смяяўся з нашай перапіскі. Акрамя таго, я маю негатыўны вопыт адсутнасці прыватнага жыцця. 24 гадзіны ў суткі пад відэаназіраннем, 5 месяцаў у СІЗА КДБ [«Сяргей абвінавачваўся ў арганізацыі масавых беспарадкаў падчас выбараў 2010 года —»НН»]. Так што ад камер маю ўстойлівы імунітэт», — кажа Сяргей.

Мужчыну пашанцавала: ён быў падрыхтаваны і не паддаўся напору. Не дайшло да ўключэння вэб-камеры і ў журналіста Васіля Сямашкі: ён шчыра не разумее тых, хто можа атрымліваць асалоду ад віртуальнага сэксу.

Аднак свету вядомы сотні выпадкаў, аматары такога сэксу лёгка ішлі на падман — геніталіі бедакоў здымаліся буйным планам, і пасля ім ў жаху прыходзілася плаціць махлярам сотні і тысячы даляраў.

Замест прыгожых дзяўчат па другі бок вэб-камеры сядзяць суровыя мужыкі, якія проста ўключаюць нарэзку з порнаролікаў. Лепш за ўсё такі від бізнэсу развіўся ў арабскіх краінах. Але ахвярай ашуканцаў можа стаць прадстаўнік любой дзяржавы — асцярожна.

КК

4
спадар / Адказаць
14.08.2017 / 15:19
навіна дня, блін
34
Ого! / Адказаць
14.08.2017 / 15:26
тяжко ему без секса. гормональное давление на лице ... налицо
0
Мулла Омар / Адказаць
14.08.2017 / 16:25
А хде фото витральной нюююю!? Одни буквы. Низачот. :))))
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру