14.08.2017 / 16:03

Юлий Таубин: забытый белорусский гений 24

1 верасня ў межах праекта «(Не)расстраляная паэзія» адбудзецца прэзентацыя зборніка паэзіі Юлія Таўбіна «Выбранае». Укладальнік кнігі — Андрэй Хадановіч. Рэдактар — Віктар Жыбуль.

«Кніжка вось-вось з'явіцца», — паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку Андрэй Хадановіч.

Праект «Нерасстраляная паэзія» распачаты па ініцыятыве рэдактара патрала «Тузін гітоў» Сяргея Будкіна

З 1-га верасня літаратары і літаратуразнаўцы прачытаюць 12 публічных лекцый, кожная з якіх і кончыцца прэзентацыяй песні на словы аднаго з паэтаў, забітых 29 кастрычніка 1937 года. З першай лекцыяй выступіць Андрэй Хадановіч, які распавядзе пра асобу Таўбіна і прэзентуе кнігу «Выбранае».

Сярод музыкаў, якія ўдзельнічаюць у праекце — Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Кацярына Ваданосава, гурты Akute, Dzieciuki, Re1ikt і іншыя.

На твор Таўбіна песню выканае Лявон Вольскі. Гэта будзе верш-прысвячэнне Змітраку Астапенку, напісаны ў 1929 годзе ў Мсціславе:

Ты помніш

Зм. Астапенку

Ты помніш, помніш, безумоўна,
І тую ноч, і той настрой,
Што панаваў над намі роўна, —
І над табой, і нада мной…

Драты дрыжалі пераборам,
Аб нечым дзіўным месяц сніў,
І рысы даўняга сабора
Так чотка млелі ў вышыні.

Нячутна шамацела лісце,
Саткалі зоры з срэбра ніць…
У тую ноч мы пакляліся
Жыць і любіць… Любіць і жыць.

І мы жылі… І мы любілі…
І неслі прагу і любоў…
Часы дзяціных сноў-ідылій
Да нас не вернуцца ізноў…

Жыццё далей нас весці стане,
Надорыць новых песень-дум,
І мужнай сталасці жаданні
На нас пячатку пакладуць.

А ўжо не вернецца з гадамі
Ні тая ноч, ні той настрой,
Што панаваў тады над намі —
І над табой, і нада мной.

15
Дзядзька / Ответить
14.08.2017 / 15:34
По поводу гения, так это перебор. Тогда уж все как один гении записные. А поэт интересный. Как говорят белписменники "харошы паэт".
0
Анатоль Сідарэвіч / Ответить
14.08.2017 / 16:38
І чаму гэта ён забыты? Анітрохі! Амсціслаўскія паэты: Куляшоў, Таўбін, Астапенка. Чытайце цыкл 16-радковікаў Аркадзя Куляшова, прысвечаны памяці Астапенкі і Таўбіна. Спадзяюся, у гэтай кнізе згадаюць і пра іх сяброўства, і пра куляшоўскі цыкл. "Пакуль жывы, яны жывуць са мной", -- пісаў Куляшоў. І з намі, хто любіць паэзію.



 
17
Дзядзька / Ответить
14.08.2017 / 16:55
Не хотел бы в чём-то поддерживать Сидора, но уж точно этот поэт не забыт. Что за мода последнего времени у "первооткрывателей"! У них и Дударь, и Дубовка, и Остапенко, а теперь вот и Таубин "забыт".... Забыт кем? Есть его книги и их читат. Да, немногие читают, но читают. Правда читают в основном не змагары з "ражымам", а наоборот.
Показать все комментарии/ 24 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера