Пра гэта напісаў у сваім Twitter нехта Бенджамін Гескін, спасылаючыся на ўласныя крыніцы.

Акрамя гэтага, у тым жа твіце Гескін згадаў, што новы iPhone будзе прадстаўлены толькі з аб'ёмам памяці ў 64 Гб і 128 Гб. Прычыны рашэння Apple адмовіцца ад варыянту з 256 Гб памяці пакуль застаюцца невядомымі.

Нагадаем, што Apple рыхтуе да выпуску ў наступным месяцы не толькі iPhone 7s і iPhone 7s Plus, але і юбілейны iPhone 8, прысвечаны 10-годдзю смартфона. Чакаецца, што iPhone 8 стане першым смартфонам Apple з бязрамачным OLED-дысплэем, сістэмай распазнання асобы і наборам іншых новых функцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?