14.08.2017 / 17:26

Беларусы — самыя высокааплатныя гастарбайтары ў Расіі 5

Пра гэта сведчыць даследаванне расійскага Цэнтра этнапалітычных і рэгіянальных даследаванняў, праведзенае для Навукова-даследчага ўніверсітэта Вышэйшай школы эканомікі, піша Thinktanks.by.

Паводле даследавання, сярэдні заробак беларусаў, якія працуюць у Расіі — 41,1 тысяч расійскіх рублёў (каля 690 даляраў). На другім месцы ў рэйтынгу прыбыткаў працоўных мігрантаў - грамадзяне Грузіі і Азербайджана. Іх заробак складае 35,9 тысяч расійскіх рублёў або каля 600 даляраў. На трэцяй пазіцыі - грамадзяне Малдовы з прыбыткам 35,3 тыс рублёў або каля 595 даляраў.

Сярэдняя заработная плата працоўных мігрантаў у Расіі ў 2017 годзе (тыс. руб.)

Краіна паходжання

Прававы статус

Сярэдні заробак

Азербайджан

Легальны

35,9

 

Нелегальны

29, 9

Арменія

Легальны

31,1

 

Нелегальны

28,1

Беларусь

Легальны

41,1

 

Нелегальны

-

Грузія

Легальны

35,9

 

Нелегальны

33,5

Казахстан

Легальны

31 6

 

Нелегальны

27,3

Кіргізія

Легальны

29,3

 

Нелегальны

27,2

Малдавія

Легальны

35,3

 

Нелегальны

33,2

Таджыкістан

Легальны

27,9

 

Нелегальны

25,1

Узбекістан

Легальны

29, 0

 

Нелегальны

27, 2

Україна

Легальны

30,8

 

Нелегальны

30, 2

Усе краіны

ўсе мігранты

30,1

Крыніца: НДУ ВШЭ

Як адзначаецца ў даследаванні, вытрымкі з якога апублікаваў «Коммерсант», у Расіі нікуды не дзелася звычка прадпрымальнікаў да звышэксплуатацыі замежных работнікаў. Стаўленне іх сярэдняй зарплаты да сярэдняй зарплаты грамадзян Расіі ад 2011 года, праўда, вырасла даволі прыкметна - з 72,8% да 84% (у 2011 годзе мігранты атрымлівалі ў сярэднім 17,7 тыс расійскіх рублёў, расейцы - 24,3 тыс., у 2017-м - 30,1 тыс. і 35,8 тыс. руб. адпаведна), - але нагрузка засталася непараўнальна вышэйшай.

Паводле апытанняў, сярэдняя працягласць працоўнага тыдня ў замежных работнікаў складае цяпер 59 гадзін (у 2011 годзе - 59,6) супраць 39,6 у грамадзян Расіі (у 2011-м - 39,9).

Наймальнікамі замежнікаў часцей за ўсё з'яўляюцца малыя і сярэднія прадпрыемствы (у 2017 годзе 40,3% рэспандэнтаў былі занятыя на прадпрыемствах з колькасцю работнікаў да 10 чалавек, яшчэ 35,7% - на прадпрыемствах з колькасцю занятых ад 10 да 49). Праца, якую мігрантам давяраюць, застаецца некваліфікаванай, незалежна ад іх рэальных навыкаў: 60% паказваюць, што ў сябе на радзіме працавалі па больш высокай кваліфікацыі, і амаль дзве траціны ўсіх мігрантаў працуюць у Расіі некваліфікаванымі рабочымі або ў гандлі.

2
Пратэй Нэптунаў / Адказаць
14.08.2017 / 17:57
Роберт Хайнлайн в 1960 году: «В Москве живёт всего 750 тысяч человек»
24.07.2017

http://ttolk.ru/2017/07/24/%D1%80%D0%BE%D0%B1%D0%B5%D1%80%D1%82-%D1%85%D0%B0%D0%B9%D0%BD%D0%BB%D0%B0%D0%B9%D0%BD-%D0%B2-1960-%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D1%83-%D0%B2-%D0%BC%D0%BE%D1%81%D0%BA%D0%B2%D0%B5-%D0%B6%D0%B8%D0%B2%D1%91%D1%82/
1
Димон / Адказаць
14.08.2017 / 18:58
А у меня москвичи обои клеят. Заработать приехали.Что то здесь не так.
0
ганьба прагніўшаму палітбюро! / Адказаць
14.08.2017 / 19:33
От дзе збылася мара папіцот.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру