Сэкстрэмістка Femen Анжэліна Дыяш, якая 21 ліпеня агалілася ў Кіеве падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі, з кап'ём у руках з'явілася на допыт ва ўпраўленне паліцыі, апрануўшыся пры гэтым у касцюм абарыгенаў.

Як паведаміла карэспандэнту strana.ua арганізатар руху Femen Ганна Гуцал, такім чынам актывісты выказваюць пратэст уладам.

«Гэта адзенне племені «Украінскія людажэры». Бо Украіна, у якой людзей судзяць за мірны пратэст - гэта варварская краіна», - адзначыла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0