У Краснаярску супрацоўнікі паліцыі збілі затрыманага за адміністрацыйнае правапарушэнне. Ён памёр.

Як вынікае з апублікаванага відэа, затрыманы пачаў націскаць кнопкі на апараце для дактыласкапіі. Калі гэта ўбачыў паліцэйскі, ён некалькі разоў ударыў затрыманага галавой аб апарат, а пасля кінуў на падлогу і збіў нагамі.

Праверка Следчага камітэта паказала, што смерць ніякім не чынам не звязаная са збіццём. Маўляў, затрыманы быў п'яны, ды яшчэ і з сімптомамі пераахаладжэння.

Тым не менш паліцэйскі звольнены з праваахоўных органаў і прыцягнуты да адказнасці, праўда, толькі да дысцыплінарнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0