15.08.2017 / 18:32

П'янага, які ўдарыў журналіста НТВ на Дзень дэсантніка, будуць судзіць за збіццё 2

Мужчына, які ўдарыў карэспандэнта НТВ Мікіту Развазжаева ў дзень паветрана-дэсантных войскаў у Маскве, пойдзе пад суд па артыкуле «збіццё», паведаміла РІАН прадстаўнік МУС РФ.

Нагадаем, падчас жывога ўключэння з маскоўскага Парку Горкага ў Дзень ПДВ 2 жніўня карэспандэнта праграмы «Надзвычайнае здарэнне» Мікіту Развазжаева ўдарыў кулаком у твар мужчына.

Асцярожна, у відэа прысутнічае нецэнзурная лаянка.

Па гэтым факце была распачатая крымінальная справа па артыкуле «збіццё». Прэс-служба сталічнага глаўка МУС падкрэсліла, што нападнік «ніякага дачынення да ПДВ не мае».

Па крымінальнай справе, распачатай па прыкметах злачынства …» збіццё» ў дачыненні да 32-гадовага мужчыны, завершанае дазнанне, матэрыялы справы з абвінаваўчым заключэннем накіраваныя ў суд.

0
муха цз-цэ / Адказаць
15.08.2017 / 18:54
прапiтая  "кукушка"
0
Читатель / Адказаць
16.08.2017 / 11:56
Ему же другой журналист в вк предложил выйти один на один и разобраться и "вдвшник" согласился. Подождали бы с судом, раз предлагают решить вопрос иначе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру