28.08.2017 / 10:23

«Вытокі беларускай ідэнтычнасці, нацыі і дзяржавы» 117

Акцыю пад такой назвай анансуе часопіс Arche.

»Кожны чалавек, які жыве ў Беларусі, раней ці пазьней задаецца пытаннем: як і калі сталася, што насельнікі гэтай зямлі пачалі зваць сябе беларусамі? — гаворыцца ў рэдакцыйным звароце. —

Самыя дапытлівыя цікавяцца, якія формы нацыянальнай ідэнтыфікацыі былі задоўга да тых, як паявіўся першы беларус? Калі паўстала беларуская нацыя? Якія яшчэ нацыянальныя праекты бытавалі на нашых землях? Хто стаіць за вынаходам і пашырэннем беларускай ідэнтычнасці? Ад чаго вядзецца беларуская дзяржаўнасць — бальшавіцкай рэвалюцыі ці традыцый, закладзеных яшчэ ў часы Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага? А можа — Кіеўскай Русі ці Полацкага княства?

 У адказ на гэтыя пытанні можна пачуць бязладную какафонію, бо рэй часта вядуць шарлатаны ад навукі або ідэолагі-прапагандысты. Пазіцыя сумленных і кваліфікаваных навукоўцаў-прафесіяналаў нярэдка затушоўваецца, бо іх падыходы не кладуцца ў пракрустава ложа ідэалогіі аўтарытарнай дзяржавы або гістарычных міфалогій, засвоеных масавай свядомасцю. 

Выданні з новай акцыі Arche будуць сапраўдным адкрыццём для тых, хто мяркуе, што пачаткі беларускай нацыі і дзяржавы дагэтуль ахутаны смугой загадкавасці і няпэўнасці. Нашы публікацыі дазваляюць з максімальнай дакладнасцю прасачыць, у якім годзе і ў якім месцы паявіўся першы ў гісторыі беларус, у якім годзе і ў якім дакуменце першы раз згадваецца «Белая Русь» або якія сацыяльныя праслойкі і каналы пашырэння былі ключавымі для пашырэння ранняга беларускага нацыяналізму». 

У межах акцыі прапануюцца 19 выданняў — 10 папяровых і 9 электронных. Іх поўны спіс, а таксама інфармацыя, як іх здабыць, ёсць на сайце Arche.

4
ок, гугл / Адказаць
15.08.2017 / 19:19
Джызус Крайст, чаму такі страшны дызайн? Чырвоныя літары з белай акантоўкай на зялёным тле мабыць і супер-патрыятычна. Але ж, спадарства, дызайнёры! ужо 2017 год на дварэ, не 1997
11
Генэрал Голад / Адказаць
15.08.2017 / 20:28
А павярнулі б краіне назву - Вялікая Літва, то і не трэба было б нешта прыдумляць. Але, мусіць,  ўжо позна... Ці не, спадарства?
2
Все вытоки / Адказаць
15.08.2017 / 20:41
Все вытоки пущены коту под хвост, человеком пресмыкающимся перед российскими журналистами и лебезящем перед всем российским. Исходя из его интервью и заявлении, у Беларуси и беларусов, - НЕТ НИКАКИХ ВЫТОКОВ, как нет своего языка, а есть часть России с теми же россиянами.
 И если исходить из заявлении президента Беларуси, для российских журналистов, то пора упразднять и его должность, как и вытоки.....
Паказаць усе каментары/ 117 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру