15.08.2017 / 20:47

Унікальнага белага лася ўдалося зняць на ВІДЭА 7

У інтэрнэце набірае папулярнасць відэа, на якім белы лось купаецца ў невялікім вадаёме ў лесе. Дзеянне адбываецца паблізу горада Арвіка (правінцыя Вермланд, цэнтральная Швецыя).

Як паведамляюць інфармагенцтвы, здабытую дзякуючы відэа папулярнасць мясцовыя жыхары і самі жывёлы ўспрымаюць як нешта лішняе: людзі ходзяць па прыватнай зямлі, блукаюць па лесе, шукаючы белага лася.

У гэтай частцы Швецыі белыя ласі водзяцца даўно. Па словах біёлагаў, жывёлы не з'яўляюцца альбіносамі, прычыны такой іх афарбоўкі — нейкі іншы пігментны дэфект. Бо, напрыклад, вочы ў іх не чырвоныя, як звычайна бывае ў альбіносаў.

0
Ахрэм / Адказаць
15.08.2017 / 21:15
Дык вось ты які, паўночны лось.
0
Мёрскі хлапец / Адказаць
15.08.2017 / 21:27
Раскажу я казку пра белага лася. Вось і казка ўся...
1
Zmitro / Адказаць
15.08.2017 / 21:53
Eн пасiвеу
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру