Галандскія ўлады адхілілі скаргу адміністрацыі каталіцкай царквы Святога Язэпа ў горадзе Тылбург, у будынку якой два акцёры знялі на відэа сцэну сэксу ў спавядальні, паведамляе Бі-бі-сі.

Ролік быў выкладзены ў інтэрнэт у пачатку года, з'явіўшыся на адным з галандскіх порнасайтаў.

На думку галандскай пракуратуры, відэа сапраўды можна лічыць абразлівым, але прыцягнуць да суда яго вытворцаў не магчыма, бо закон аб блюзнерстве (зневажэнні Бога) быў даўно адменены.

«Мы лічым, што гэта [відэа] абразлівае па сутнасці, але мы ўважліва вывучылі заканадаўчую базу і не знайшлі падстаў для крымінальнага пераследу. Блюзнерства не злачынства, а пытанне аб незаконным пранікненні на тэрыторыю тут не стаіць», - заявіў прэс-сакратар пракуратуры.

Цяпер кіраўніцтву царквы трэба будзе вырашыць, ці варта пачынаць грамадзянскае судовае разбіральніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0