Сябры аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб’яднання «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) здымуць сваіх кандыдатаў з перадвыбарнай кампаніі да 23 верасня.

На нарадзе аргкамітэта БХД прынятае рашэнне аб здыманні кандыдатаў з выбараў у выпадку невыканання чатырох асноўных патрабаванняў (уключэнне хрысціянскіх дэмакратаў у склад выбарчых камісій, поўнае спыненне рэпрэсій, адмена датэрміновага галасавання, свабодны доступ да СМІ).

Нагадаем, цяпер зарэгістравана пяць кандыдатаў ад БХД.
Гэта Дзяніс Садоўскі (103‑ая Масюкоўшчынская акруга Менска), Віталь Рымашэўскі (105‑ая Старавіленская, Менск), Віктар Янчурэвіч (108‑й Каліноўскі, Менск), Таццяна Севярынец (17‑ая Віцебска‑Горкаўская абласнога цэнтра) і Кастусь Жукоўскі (38‑я Буда‑Кашалёўская ў Гомельскай вобласці). Яшчэ тры сябры аргкамітэта па стварэнні БХД — Таццяна Шамбалава, Зміцер Кухлей і Аляксей Аляксандровіч — не зарэгістраваныя ў якасці кандыдатаў у дэпутаты і падалі скаргі ў ЦВК.

«Мы будзем весці актыўную кампанію ў акругах і тлумачыць людзям: на выбары не хадзіце, падмануць, але ўдзельнічайце ў нашых кампаніях— вось нашыя лідэры БХД у вас у акругах», — кажа сустаршыня па стварэнні БХД Павел Севярынец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?