16.08.2017 / 13:43

«Свобода слова — это ненависть. Политкорректность и самоцензура — это настоящая свобода» 28

«Свабода — гэта рабства»

Калі задумацца, то некаторыя дэвізы з «1984» ужо пасьпяхова перамаглі ў сучасным грамадзтве.

Роўнасьць — гэта несправядліва. Квоты і прывілеі — гэта сапраўдная роўнасьць.

Свабода слова — гэта нянавісьць. Паліткарэктнасьць і самацэнзура — гэта сапраўдная, «правільная» свабода.

Асоба, індывідуалізм — гэта зло. Групавыя, нацыянальныя, гендерныя, сацыяльныя інтарэсы — гэта дабро.

На самой справе, мне з гадамі ўсё больш падаецца, што свабода — гэта беспэрспэктыўная канцэпцыя. Колькі разоў у сваёй гісторыі чалавецтва падбіралася да свабоды, і кожны раз з жахам уцякала зноў у нейкую ўпарадкаваную сыстэму адназначных каштоўнасьцяў. У нейкі стройны шыхт і шэраг, дзе павінна быць выразна зразумела, што каму рабіць і што гаварыць. Там утульна і камфортна, там ня трэба задумвацца, там ёсьць гатовыя правільныя адказы на ўсе пытаньні. А свабода — гэта пакута выбару, і страх за няправільны выбар, які пярэчыць каштоўнасьцям паноўнай сыстэмы. Таму свабода — гэта рабства.

13
ParaBellum / Ответить
16.08.2017 / 13:32
Паднаготная левалібералізму.      Вы нас, правых, называеце маргіналамі, хаця вашыя ідэі зусім нядаўна лічыліся вельмі маргінальнымі.    Вы лічыце ўсіх, хто правей за вас, левалібералаў, фашыстамі. Ці, як цяпер вы ўвялі ў моду – “правапапулістамі”. Такім чынам, вы фактычна адрынаеце саму ідэю палітычнага плюралізму, бо сьцьвярджаеце ліберальную ідэялогію як адзіна верную і адзіна дапушчальную; лічыце, што хто не леваліберал, той мярзотнік і ня мае права існаваць на палітычнай сцэне. Але за выключэннем левых і камуністаў. Бо іх так аніхто і не асудзіў. Нюрнбергу для іх яшчэ нажаль не было. Таму для вас камунізм не такая ж пачвара, як фашызм. Тым больш, што калі не разглядаць пытанне прыватнай уласнасьці, то ў астатнім вам па-шляху з рознымі левакамі. Дарэчы, пасьля Другой Сусьветнай вайны са зразумелых прычынаў адбыўся крэн у лева. Такім чынам, тыя, каго зараз лічаць права-кансярватарамі, напачатку 20 ст. лічыліся цантрыстамі.    Левыя выступаюць за прыярытэт роўнасьці (прычым штучнай) над свабодай, а правыя – за прырытэт свабоды. А дзе навязваецца штучная роўнасьць – ня можа быць свабоды. Яна проста ігнаруецца і становіцца фікцыяй.    Вы абвінавачваеце нас у мове нянавісьці і непаліткарэтнасьці. Але самі вельмі шмат ужываеце да нас мову нянавісьці, з наступнымі абразамі і штампамі: “цемрашалы”, “рэднэкі”, “гомафобы”, “расісты”, “сярэднявечча”, “папулісты”, “пячорнае мысьленне” і г.д. Такое крывадушша, двурушніцтва ў плане так званай паліткарэтнасьці – гэта падвойныя стандарты, якімі вы пастаянна грашыце. А “талерантнасьць” – аднабаковая і аднанапрамкавая. Да ты, хто не падзяляе вашыя погляды, яна не адносіцца. І тады вы выпраменьваеце не цярпімасьць, а мора нянавісьці.    Вы выпячваеце сябе як прыхільнікаў прагрэсу і будычыні. Прапаноўваеце зламаць усё што можна і перарабіць на свой капыл. Але і камуністы і фашысты таксама лічылі, што яны – гэта і ёсьць прагрэс, што за іхнімі ідэямі будучыня. І таксама ўсіх іншых лічылі ворагамі прагрэсу. Але аказаліся не будучыняй і шляхам наперад, а тупіком. І вашыя разбуральныя ідэі таксама – тупік!    Вы кажаце, што мы ворагі прагрэсу. Але ж мы, кансярватары, ня супраць навукова-тэхнічнага прагрэсу (нават тут трэба быць вельмі асьцярожным, каб ня зьнішчыць чалавецтва, бо чым мацнейшая навука, тым большая павінна быць адказнасьць і кантроль), мы супраць вашага нігілізму і палітыкі зьнішчэння маралі і грамадзкіх інстытутаў – сям’і, полу, нацыі, дзяржавы, культуры, рэлігіі. Вы кажаце, што выступаеце за разьвіццё індывідуальнасьці, але ж на самой справе імкнецеся да поўнай невеліроўкі. Ваш ідыял чалавека – гомасэксуаліст трэцяга полу, апатрыд, атэіст, пазбаўлены якой-кольвек ідэнтычнасьці. І каб такімі абавязкова былі ўсе. Вашыя метады дыскрымінацыі (а вы менавіта ЗА дыскрымінацыю, дыскрымінацыю ўсяго традыцыйнага) – гэта пазбаўленне бацькоўскіх правоў, маргіналізацыя, выцісьненне за межы інфармацыйнага поля, зашыківанне, паліванне брудам, змова між ключавімі СМІ і эстэблішмэнту наконт абструкцыі і байкоту. Абсалютная большасьць СМІ – леваліберальныя. Вы ўсіх купілі. Гэта што – плюралізм?    Што даў чалавецтву ваш нігілізм? Мы стваралі раманскі стыль, готыку, рэнясанс, барока, класыцызм, рамантызм, боз-ар, мадэрн. А вы адмаўляеце ўсё – мастацтва (постмадэрнізм – гэта сьмерць мастацтва), гісторыю (вы абвяшчаеце КАНЕЦ ГІСТОРЫІ), еўрапейскія традыцыі, мараль, усё што складвалася стагодздзямі. Усё жадаеце зьнішчыць. А што будзе ўзамен – пустое выпаленае поле?! Вы абвінавачваеце нас, што мы хацім стаяць на месцы, прынцыпійна не прымаючы анічога новага. Але гэта паклёп! Мы проста супраць таго, каб новае было на папялішчы старога. Мы за пераемнасьць новага ад старога, каб не парваць гэтую нітку часу. Вы жа супраць любой пераемнасьці. Вы проста ненавідзіце ўсё то, што было дагэтуль. Увесь культурны багаж нашай цывілізацыі.    Чаму вы са сваёй паранояй “прыцісьнення меншасьцяў” дабіваеце нашую цывілізацыю. Гэтая параноя ўжо прыняла характар “палявання на ведзьмаў”; поўнае вар’яцтва. Чаму вы не абараняеце ад дыскрымінацыі розныя меншасьці, напрыклад, хрысьціян, на міжнароднай арэне, ад тых дзікунстваў, што адбываюцца ў такіх краінах, як Пакістан? Чаму гэта не цікавіць Human Right, Watch Amnesty International і іншыя падобныя арганізацыі. ААН таксама маўчыць?    Калі вы чалавек глабальна відушчы, а не сьляпы, то ня можаце не заўважыць, што ісламскі сьвет абвясьціў фактычную вайну хрысьціянскамі сьвету. І робіццца гэта не старымі метадамі ўварвання войскамі, як сарацыны ў 7-8 стст. ці туркі ў 15-17 стст., а празь міграцыю, бо ва ўмовах дэмакратыі і адкрытага сьвету – гэта самы эфектыўны метад, тым больш, што мусульмане вельмі хутка размнажаюцца. Гэтак яны імкнуцца да засялення хрысьціянскіх дзяржаў. Каб потым стаць большасьцю. І ня трэба распавядаць казкі пра інтэграцыю іх у грамадзтва. Гэта немагчыма. Проста немагчыма апрыёры. І гэта вы іх упусьцілі. Са сваім “увесь свет – адна вялікая вёска” і прынцыпам “адкрытага сьвету”. Гэта як дэмантаваць дзьверы і вокны ў сваёй багатай утульнай кватэры, калі ты да таго ж жывеш на адной вуліцы з бандытамі. Вы – ня проста дызэрціры на гэтай вайне, вы – дапамагаеце ворагу. Дык чаго вы заслугоўваеце пасьля гэтага?
1
ГЫГЫГЫ / Ответить
16.08.2017 / 13:46
недзе правильна - пацуку тыгра не зразумець яму не пратрэбены абшары, лес, воля и дзичына - яму б нару и памойку пад бокам....,
6
Хуткая / Ответить
16.08.2017 / 14:08
Трэба думаць, што гаворыш. Потым сорам заесць.
Показать все комментарии/ 28 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера