Рэпартаж, панядзелак, 21.15.

Зміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч – лідэры «Маладога фронту» – правялі па два гады ў турме і «на хіміі» па абвінавачанні «антыдзяржаўная дзейнасць у незарэгістраванай арганізацыі». Яны сталі сімвалам беларускага незалежнага моладзевага руху, вязнямі сумлення. Не дапамагалі ані пратэсты моладзі, ані патрабаванні дзеячаў апазіцыі, ані заступніцтва дыпламатаў. Улады Беларусі бачылі ў іх дзяржаўных ворагаў, чыё месца – за кратамі. Ні Дашкевіч, ні Фінькевіч так і не прызналі сваёй віны. У канцы студзеня – на пачатку лютага 2008 г. яны нечакана выходзяць на волю.

У рэпартажы «Вязні сумлення» маладзёны расказваюць пра досвед, які дала ім турма, дзеляцца планамі:
палітыка, моладзевая дзейнасць, вучоба. Яны не бачаць для сябе месца за межамі Беларусі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?