22.08.2017 / 20:02

Письмо читателя: «Адна маці радзіла, другая ср*ць вадзіла» 15

Шаноўная рэдакцыя «Наша Ніва»!

У Рэспубліцы Беларусь доўгі час ідзе размова пра тое, што беларуская мова не функцыянуе як дзяржаўная мова Беларусі, а як дапаможная да расейскай мовы, і тут гэтак званае «дзвюхмоўе» дае болей правоў расейскай мове. Беларуская мова церпіць недахопы ва ўсіх галінах навукі. Самае галоўнае — адсутнасць універсітэта, дзе ўсе прадметы выкладаліся б па-беларуску. Дык чаму беларус можа пышыцца мовай чужынца? Гэта абсурд! Гэтак цягнецца гадамі.

Дзвюхмоўе — гэта як дзве нянькі. Дзіця будзе без носа. І яшчэ можна сказаць: адна маці радзіла, другая ср*ць вадзіла.

Надышоў час, каб беларуская мова заняла пачэснае месца ў дзяржаве Беларусь. Толькі тады для народа настане палёгка. 

З пашанай, Кастусь Верабей, Фармінгдэйл (ЗША), найстарэйшы падпісчык «Нашай Нівы»

7
Satan / Ответить
22.08.2017 / 10:15
Все это хорошо, но с чего бы час надышоу? Ауу. Лукашенко пока не умер. Вся семья живая и вполне здоровая.
9
аёй-аёй / Ответить
22.08.2017 / 10:18
"Толькі тады для народа настане палёгка.

Нейкі дзіцячы садок! Дармо што з Амерыкі, якая ёсьць краінай практычнага розуму. Дык вось, ніякай палёгкі "толькі тады" не настане, бо для народа, пра якога дбае аўтар, гэта не першасная праблема. Для дыскутуючых, што маюць шмат вольнага часу ля компа, - так, проблема. Для астатніх - не, не праблема. І ня трэба мець акуляры, ці бінокль, ці спутнік, каб разгледзіць гэта з берагоў Антлантыкі або космасу.
13
sieva / Ответить
22.08.2017 / 10:24
Рэальнае двухмоўе - гэта козыр. Але калі рэальнае
Показать все комментарии/ 15 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера