16.08.2017 / 15:38

Мінадукацыі: Рашэнне аб часе пачатку ўрокаў прымаюць самі школы 11

Рашэння аб часе пачатку ўрокаў у школах прымаюць самі адміністрацыі ўстаноў адукацыі, паведаміла Sputnik прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Беларусі Людміла Высоцкая.

«Ёсць рэкамендаванае: для школ, якія працуюць у адну змену, — 9:00 раніцы. Далей ужо вырашаюць усё на месцах», - паведамілі Sputnik ў Мінадукацыі.

У самым ведамстве інфармацыі аб тым, які працэнт школ вырашылі перанесці пачатак урокаў на 9:00, няма. Бацькі могуць даведацца расклад у адміністрацыях школ - яны ўжо павінны былі вызначыцца з часам.

У міністэрстве падкрэслілі, што пры прыняцці такога рашэння адміністрацыя школы павінна зыходзіць выключна з інтарэсаў дзяцей — ці будуць яны моцна стамляцца. Першымі ўрокамі рэкамендавана праводзіць тыя, якія не патрабуюць ад вучняў сур'ёзнага напружання. Ставіць на першы ўрок кантрольныя і праверачныя нельга.

Увесну чыноўнікі аб'яўлялі, што больш за 82% сярэдніх школ у новым навучальным годзе пяройдуць на прапанаваны прэзідэнтам графік, у крыху больш за 17% устаноў сярэдняй адукацыі першы званок празвініць у 08:30 і менш за палову адсотка школ не будуць пераносіць пачатак заняткаў.

0
Yaugen / Адказаць
16.08.2017 / 16:07
Ага, самi школы прымуць рашэнне! Толькi гэта рашэнне без ухвальнай рэзалюцыi раённай адмiнiстрацыi асветы не мае сiлы. Iншымi словамi, як апошняя вырашыць - так i будзе. 
16.08.2017 / 16:25
Вужом па патэльні гэта завецца
2
д....., б................................ / Адказаць
16.08.2017 / 17:02
Неужели все эти недо...... из минобра и прочие руководящие так и не уразумеют,  что просыпаться по утрам так тяжело (особенно зимой) прежде всего потому, что нас кое-кто зачем-то заставил жить круглый год в московском часовом поясе, но у нас-то солнце восходит на час позже. Так зачем стрелки на час вперед по Москве выставлять, а потом сокрушаться, что дети не высыпаются?.. Стрелки на место вернуть (в соответствии с астрономическими закономерностями ) - и вот он тот самый потерянный час утреннего сна!..  Неужели даже на это мозгов не хватает?
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру