16.08.2017 / 19:18

На экватары Марса знайшлі ваду ФОТА 8

Паўторны аналіз здымкаў з зонда Mars Odyssey паказаў, што на экватары Марса могуць хавацца значныя запасы лёду.

Фота НАСА.

«Нам удалося павысіць якасць дадзеных так, нібы мы ўдвая знізілі вышыню арбіты зонда. Мы ўжо ведалі, што шапкі лёду прысутнічаюць на канцавоссях Марса, і цяпер мы знайшлі невялікія адклады замерзлай вады і на экватары планеты», — распавядае Джэк Уілсан з універсітэта Дарэма (Вялікабрытанія) у артыкуле, апублікаваным у часопісе Icarus.

Як лічаць навукоўцы, прысутнасць буйных запасаў лёду на экватары Марса, якія прыкладна роўныя па аб'ёме паўднёвай лядовай шапцы планеты, кажа пра тое, што ў мінулым вось яе кручэння была моцна нахіленая.

Па словах Уілсана, Марс павінен быў круціцца амаль на баку, з воссю, нахіленай на 45 градусаў, каб гэтыя запасы лёду маглі сфармавацца або захавацца на адносна цёплым экватары чырвонай планеты.

Падобная выснова добра ўзгадняецца з тым, што вось кручэння Марса сапраўды павінна была прыкметна зрушыцца пасля з'яўлення вулкана Алімп і іншых найбуйнейшых гор на плато Фарсіда. Цяпер яно знаходзіцца амаль на экватары планеты, аднак у мінулым, калі меркаваць па малюнку рэк на яго паверхні, гэта плато было размешчанае ва ўмераных шыротах паўночнага паўшар'я Марса.

З іншага боку, замеры Уілсана і яго калег супярэчаць звесткам, атрыманым пры дапамозе марсаходаў Curiosity і Opportunity, якія пакуль не выявілі слядоў вады ў экватарыяльных шыротах чырвонай планеты.

Таму дыскусіі аб паходжанні марсіянскіх «рэк» не сціхнуць і працягнуцца з новай сілай, падсумоўваюць навукоўцы.

3
Satan / Адказаць
16.08.2017 / 19:37
Похоже на пиво из морозилки...это точно вода?
2
Анцiк / Адказаць
16.08.2017 / 20:55
Satan, пива з маразилки лепшая вада :)
0
хамса / Адказаць
16.08.2017 / 21:49
Анцiк, вы калі-небудзь замарожвалі піва? Замярзае якраз такі вада.. проста вада.. а самае лепшае застаецца ў незамарожаным стане.. канцэнтраванае)
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру