Непадалёк ад Іркуцка (РФ) мядзведзь, які ўтрымліваўся ў прыдарожнай кавярні, адкусіў п'янаму мужчыну руку, калі той спрабаваў пакарміць звера згушчонкай, паведаміў РІА «Навіны» прадстаўнік прэс-службы ГУ МУС па Іркуцкай вобласці.

Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

«15 жніўня ў дзяжурную частку паліцыі паступіла паведамленне аб тэрміновай шпіталізацыі 42-гадовага мужчыны з частковай траўматычнай ампутацыяй правай рукі. Пацярпелы ў стане алкагольнага ап'янення спрабаваў пакарміць мядзведзя і ледзь не паплаціўся жыццём», - сказаў суразмоўца агенцтва.

На тэрыторыі той кавярні ў клетцы сядзяць тры дарослыя мядзведзі. Мясцовы жыхар вырашыў пачаставаць драпежнікаў згушчонкай, пералез праз агароджу і прасунуў руку са слоікам у клетку. Адзін з мядзведзяў разам з пачастункам адкусіў палову правай рукі. На дапамогу пацярпеламу падаспеў адзін з супрацоўнікаў кавярні. Ён адагнаў звера, некалькі разоў ударыўшы яго па мордзе рыдлёўкай, пасля чаго адцягнуў пацярпелага ад клеткі. «Хуткая» адвезла мужчыну ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0