16.08.2017 / 21:46

У Мінск прывязуць мошчы Марыі Магдаліны 20

26 жніўня ў Мінск прывязуць часцінку мошчаў Марыі Магдаліны. Такая інфармацыя з'явілася на афіцыйным сайце Беларускай праваслаўнай царквы.

Святая роўнаапостальная Марыя Магдаліна - адна з жанок-міраносіц, першых сведак Уваскрэсення Хрыстова. Пасля ўзнясення Хрыста яна, паводле царкоўнай гісторыі, была місіянеркай у Галіі і Рыме, за што была названая Царквой роўнаапостальнай.

Памерла яна ў Эфесе, адкуль у IX стагоддзі яе мошчы былі перанесеныя ў Канстанцінопаль. Пасля крыжовых паходаў мошчы святой былі падзеленыя, большая іх частка цяпер у Заходняй Еўропе. Адна з часцінак была перанесеная з Бельгіі ў Ільінскі Адэскі мужчынскі манастыр, адкуль і прыбудзе 26 жніўня ў Мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор на пастаяннае захоўванне.

9
Никс / Адказаць
16.08.2017 / 22:31
Когда это кончится? Бедные святые, как католические, так и православные.
6
Jeż Jerzy / Адказаць
16.08.2017 / 22:49
Святы Грааль, святая кроў...
Цікава ці шмат засталося ў Беларусі паслядоўнікаў тампліераў ці масонаў?
9
Ігнат / Адказаць
16.08.2017 / 22:56
Што тут сказаць? Сярэднявечча пайшло у чарговы наступ.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру