17.08.2017 / 08:20

Google купіў беларускую кампанію Aimatter Мельнічака і Гурскага 18

У чацвер ноччу Techcrunch паведаміў аб гістарычнай для беларускай ІТ-індустрыі ўгодзе — куплі амерыканскім гігантам Google Inc беларускага стартапа ў галіне штучнага інтэлекту, рэзідэнта ПВТ, кампаніі Aimatter Юрыя Мельнічака і Юрыя Гурскага.

Як заявіў Юрый Мельнічак Tut.by, Aimatter далучаецца да Google, што дазволіць зрабіць нашмат больш у галіне нейронавых сетак на мабільных тэлефонах.

Aimatter — цалкам беларуская кампанія. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Беларусі, у ёй працуюць праграмісты, якія ствараюць інтэлектуальную ўласнасць, якая застаецца ў гэтай жа беларускай кампаніі. І менавіта гэтую беларускую кампанію купіў Google.

«Наколькі я ведаю, гэта першы выпадак, калі IT-кампанія ўзроўню Google купляе кампанію з Беларусі, а не інтэлектуальную ўласнасць або афіляваную кампанію ў іншай юрысдыкцыі, — мяркуе Мельнічак. — Створаны прэцэдэнт. І я думаю, гэта далёка не апошняя такая ўгода. У Беларусі вельмі шмат таленавітых інжынераў. Паводле статыстыкі TopCoder, наша краіна займае 7 месца ў глабальным рэйтынгу спаборніцкага праграмавання, паміж ЗША і Паўднёвай Карэяй. А яшчэ радуе тое, што ў нас так хутка развіваецца экасістэма стартапаў, у прыватнасці, у галіне камп'ютарнага зроку».

Aimatter, напрыклад, выпусціла некалькі забаўляльных дадаткаў, якія ярка дэманструюць незвычайныя прымяненні, напрыклад, выразанне фону і перафарбоўванне валасоў.

0
Верны / Адказаць
17.08.2017 / 08:28
Дык што, ім цяпер няльзя даць перахадзяшчае краснае знамя і калгас упрыдачу? Ніадназначнае сабыція.
0
зверху / Адказаць
17.08.2017 / 08:53
Прашчайце!
18
1 / Адказаць
17.08.2017 / 08:57
Чарговая бурбалка эпохі новага бума даткомаў. Пра выкарыстанне маскарада яшчэ нехта памятае і кажа? :)
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру