84-гадовая жыхарка канадскай Альберты Мэры Грэм змагла вярнуць згублены 13 гадоў таму пярсцёнак з брыльянтам пасля таго, як ён знайшоўся на моркве, выкапанай у яе агародзе.
У 2004 годзе жанчына згубіла пярсцёнак, праполваючы градкі на сямейнай ферме. Мэры была засмучаная, але вырашыла нікому не казаць, апроч сына. Ён купіў падобны, але больш танны пярсцёнак, які ўсе гэтыя гады і насіла, нібы нічога не адбылося.
У панядзелак яе нявестка, якая жыве цяпер на ферме, нечакана раскрыла таямніцу, знайшоўшы пярсцёнак, калі адмывала ад бруду крывую моркву, выкапаную ў агародзе на вячэру.
Морква прарасла проста праз пярсцёнак, шмат гадоў закапаны ў зямлю, што дазволіла каштоўнасці апынуцца на паверхні.
Сын Мэры Грэм адразу здагадаўся, каму можа належаць пярсцёнак і патэлефанаваў маці.
Цяпер жанчына шкадуе, што схавала праўду ад свайго мужа, які памёр 5 гадоў таму. Паводле яе слоў, муж быў вялікім весялуном і, магчыма, знайшоў бы гэтую гісторыю даволі цікавай.
Гэта не першая такая гісторыя.
У 2011 годзе жанчына ў Швецыі знайшла свой заручальны пярсцёнак, які таксама ўзышоў на моркве праз 16 гадоў пасля знікнення.