У аўторак і сераду прайшлі першыя матчы плэй-оф кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў. На сябе звяртаюць тры вынікі.
Маскоўскі ЦСКА, які ўзначальвае беларус Віктар Ганчарэнка, у аўторак у гасцях перамог швейцарскі «Янг Бойз» 1:0.
Пражская «Славія», якая стала на шляху БАТЭ ў 3-м раўндзе, прайграла ў гасцях кіпрскаму АПОЭЛу — 0:2.
А вось казахстанская «Астана» ўчора ў гасцях была разгромлена шатландскім «Сэлтыкам» з лікам 0:5.
За казахстанскі клуб, які ў свой час двойчы не пусціў у еўракубкі БАТЭ, выступаюць Іван Маеўскі і Ігар Шытаў. Шытаў учора вызначыўся аўтаголам, аўтагол таксама на рахунку расіяніна Яўгена Постнікава, што ў 2012—2013 гг. выступаў за салігорскі «Шахцёр».
scottishsun/PA
Матчы ў адказ пройдуць праз тыдзень.
БАТЭ ж сёння гуляе ў плэф-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы.
Супернікам беларускага клуба будзе ўкраінская «Александрыя» з Кіраваградскай вобласці. Пачатак гульні а 20-й.
Матч у адказ — 24 жніўня.