17.08.2017 / 08:26

У Мінску сутыкнуліся таксі і рэйсавы аўтобус: загінулі 19-гадовая пасажырка і кіроўца абноўлена 20

Каля 7 гадзіны раніцы 17 жніўня на вуліцы Мірашнічэнкі сутыкнуліся таксі і рэйсавы аўтобус. На месца цяжкай аварыі прыйшлося выклікаць не толькі ДАІ і хуткую дапамогу, але і выратавальнікаў.

Фота МНС

Аварыя адбылася каля дома № 57 на вуліцы Мірашнічэнкі. Сутыкнуліся рэйсавы аўтобус МАЗ, які рухаўся па маршруце №24, і аўтамабіль Renault Logan службы таксі «7788».

«У легкавым аўтамабілі Renault былі заблакаваныя чатыры чалавекі без прытомнасці. Іх выцягнулі пры дапамозе адмысловай прылады», — распавялі ў МНС.

Людзі былі перададзеныя медыкам. 19-гадовая дзяўчына загінула, кіроўца таксі памёр у бальніцы, з яшчэ двума пасажырамі праводзіліся рэанімацыйныя мерапрыемствы.

Фота МНС

7
!? / Адказаць
17.08.2017 / 08:29
Успели?!..............
10
. / Адказаць
17.08.2017 / 08:34
Куда спешили пассажиры такси?
5
Русафоб непамяркоуны , Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-туркабандэравец / Адказаць
17.08.2017 / 08:56
Спрачаюся на аутамабіль, што вінавата воцатная мярзота
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру