У Шуміліне сабака напаў на ўчастковага, які прыбыў на выклік, і міліцыянту прыйшлося выкарыстаць зброю, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Андрэй Семяніхін.
«Сёння каля 9 раніцы ў раённы аддзел міліцыі паступіла тэлефанаванне ад жыхара Шуміліна. Мужчына паведаміў, што не можа выйсці з дому з-за агрэсіўнага сабакі. Калі ён зрабіў некалькі крокаў па ганку, на яго выскачыў велізарны чорны сабака з дзікім ашчэрам і пенай з рота. На думку мужчыны, у якога ёсць досвед працы з паляўнічымі сабакамі, у гэтага былі прыкметы шаленства», — сказаў Андрэй Семяніхін.
На выклік да хаты пад'ехаў мясцовы ўчастковы. Ён доўга не мог адагнаць сабаку ад аўтамабіля. Калі выйшаў з машыны, сабака кінуўся на яго, напэўна спрабуючы ўкусіць. Міліцыянт паспеў ухіліцца, выхапіў табельную зброю і стрэліў у жывёлу, бо гэта непасрэдна пагражала жыццю і здароўю грамадзян. Труп сабакі спецыялісты ветслужбы забралі ў Віцебск для даследаванняў на прадмет шаленства. Праводзіцца службовая праверка.