17.08.2017 / 13:47

Палеантолагі раскрылі таямніцу з'яўлення першых жывёл Зямлі 2

Першыя шматклеткавыя жывыя істоты з'явіліся на Зямлі прыкладна за 650 мільёнаў гадоў таму дзякуючы дзвюм падзеям — з'яўленню планктону і іншых водарасцяў, а таксама часоваму ператварэнню Зямлі ў «лядзяк», гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Nature.

«Малекулы тлушчаў, якія мы знайшлі ў пародах эдыякарскага перыяду, кажуць нам пра тое, што жыццё ў водах першаснага акіяну Зямлі стала рэальна цікавым прыкладна 650 мільёнаў гадоў таму. У той час адбылася сапраўдная экалагічная рэвалюцыя, своеасаблівае паўстанне водарасцяў», — распавядае Ёхен Брокс з Нацыянальнага ўніверсітэта Аўстраліі ў Канберы.

Адной з галоўных таямніц зараджэння сучаснага мнагаклетачнага жыцця з'яўляецца пытанне пра тое, як паўстала «аснова» сучаснай харчовай піраміды — аднаклетачныя водарасці, галоўныя зялёныя «лёгкія» планеты.

Праблема заключаецца ў тым, што фотасінтэзуючыя арганізмы існуюць на Зямлі вельмі даўно, каля двух мільярдаў гадоў, і навукоўцы пакуль не разумеюць, што прымусіла частку архей ператварыцца ў продкаў сучаснага планктону, і як гэта падзея паўплывала на эвалюцыю астатняга жыцця.

Брокс і яго калегі знайшлі першы рэчавы доказ таго, што першае багавінне з'явілася практычна адначасова з першымі мнагаклетачнымі істотамі, вывучаючы адклады ападкавых парод, якія сфарміраваліся прыкладна 660 мільёнаў гадоў таму на дне першаснага акіяна Зямлі на тым месцы, дзе ў будучыні паўстала цэнтральная частка Аўстраліі.

Справа ў тым, што пароды, якія вывучалі Брокс і яго калегі, сфарміраваліся ў той час, калі Зямля пачала паступова адтайваць пасля ператварэння ў поўны «лядзяк» каля 850 мільёнаў гадоў таму.

Прычынай гэтага, як сёння лічаць навукоўцы, было з'яўленне першых фотасінтэзуючых арганізмаў, якія ачысцілі атмасферу планеты ад парніковых газаў.

Калі Зямля пачала адтайваць, у ейны першасны акіян трапіла гіганцкая колькасць фосфару і іншых нутрыентаў з горных парод, перамолатых леднікамі. Гэты фосфар, адпаведна, дапамог планктону атрымаць перамогу над фотасінтэзіруючымі бактэрыямі і запусціў рэакцыю, дзякуючы якой узровень СО2 у атмасферы планеты амаль не змяняўся на працягу апошніх 550 мільёнаў гадоў.

0
metsavend / Адказаць
17.08.2017 / 18:00
Это действительно интересно, если речь идет именно о тех анаэробных организмах, которые существовали на Земле еще в архейскую эру, когда еще не было кислородной атмосферы,  3,5 млрд лет назад. В тексте не совсем корректно сказано "часть архей". Видимо, имеется ввиду часть организмов архея, скорее всего, позднего. Теперь, может быть, и плотность тогдашней атмосферы подвергнется корректировке. Подождем окончательных выводов австралийских ученых. 
0
Lionette / Адказаць
17.08.2017 / 22:18
Спасибо.Очень интересно.Но как же это сложно представить(
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру